У Віцебскай вобласці стартаваў прыём заявак праектаў грамадзянскіх ініцыятыў!
Запрашаем выступіць з ініцыятывай, накіраванай на развіццё тэрыторыі, павышэнне якасці жыцця насельніцтва і добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Прыняць удзел могуць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Тэрмін падачы праектаў — да 31 студзеня 2026 года.
Рэалізацыя ініцыятыў — на працягу 2026 года.
Праекты неабходна накіроўваць у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў:
• на папяровым носьбіце па адрасе: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 207;
• альбо на e-mail: osd@vitobl.by з паметкай «Праект грамадзянскай ініцыятывы» (у фармаце PDF).
Да праекта прыкладаецца заяўка, якая змяшчае звесткі пра ініцыятара — прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца пражывання і кантактныя даныя.
Праекты, якія прайшлі папярэдні разгляд, будуць дапушчаны да адкрытага конкурса адбору, які правядзе Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Пры ацэнцы заявак конкурсная камісія будзе ўлічваць:
• актуальнасць і абгрунтаванасць ініцыятывы,
• прадуманасць дзеянняў і рэалістычнасць выканання,
• чаканы сацыяльны, эканамічны і экалагічны эфект,
• уцягнутасць мясцовых органаў, арганізацый і грамадзян,
• інавацыйныя падыходы і інш.
Пераможцы конкурсу атрымаюць фінансавую падтрымку на рэалізацыю сваіх праектаў, пры гэтым ініцыятар павінен забяспечыць суфінансаванне не менш за 10% ад запытанай сумы.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў выканаўчую дырэкцыю Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў (8 0212 223493).