У Віцебскай вобласці стартуе абласны агляд-конкурс маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню - 2026»
01.06.2026
Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў аб'яўляе аб правядзенні абласнога агляду-конкурсу маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню - 2026».
Мэта конкурсу
Конкурс накіраваны на стварэнне ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, садзейнічанне развіццю мясцовага самакіравання.
Хто можа ўдзельнічаць?
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 31 года, зарэгістраваныя і пражываючыя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Конкурс праводзіцца па наступных сферах:
- распрацоўка вобраза населенага пункта
- ландшафт
- архітэктура
- творчасць
- спорт
- моладзь
- сацыяльная актыўнасць і валанцёрства
Патрабаванні да праектаў
Удзельнікі прадстаўляюць інавацыйныя праекты (ініцыятывы), накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця ў населеных пунктах Віцебскай вобласці.
Партфоліо праекта павінна ўтрымліваць:
- Кароткую анатацыю (асноўная мэта, задачы, актуальнасць, мэтавая група, планаваныя вынікі)
- Праект зводнага коштарысу выдаткаў
- Мяркуемы атрымальнік сродкаў (выканаўца) на рэалізацыю ініцыятывы
- Мяркуемы тэрмін рэалізацыі
- План рэалізацыі ініцыятывы
Тэрміны правядзення
1 чэрвеня - 31 ліпеня 2026 г. — прыём заявак (уключна)
1 жніўня – 31 жніўня 2026 г. — адкрыты конкурсны адбор
Фінансавая падтрымка
Тры лепшыя праекты атрымаюць фінансаванне ад Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў
Максімальная сума фінансавання аднаго праекта — 10 000 беларускіх рублёў
Як падаць заяўку?
Заяўкі прымаюцца ў электронным і папяровым выглядзе:
Email: info@as-vit-dep.by
Адрас: г. Віцебск, вул. Гогаля, 14, каб. 86
Адпраўка заяўкі азначае згоду заяўніка з усімі ўмовамі конкурсу, а таксама згоду на апрацоўку персанальных даных.
Крытэрыі ацэнкі
- Актуальнасць заяўленай тэмы і практычная значнасць работы
- Наватарства ідэй, сучасныя інавацыйныя падыходы
- Выразнасць і лагічная абгрунтаванасць мэт і задач
- Чаканы сацыяльны, эканамічны эфект
- Даступнасць вынікаў насельніцтву
- Прадуманасць паслядоўнасці дзеянняў
- Верагоднасць паспяховай рэалізацыі праекта
Праекты могуць суправаджацца дэманстрацыйным матэрыялам (прэзентацыя, відэаролік, макет, узоры і інш.).
Арганізатар пакідае за сабой права ўнясення змяненняў у палажэнне аб конкурсе. Актуальная інфармацыя будзе размешчана на афіцыйным сайце Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Прэс-рэліз падрыхтаваны Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў