«Вяртайся на малую радзіму» – такі дэвіз на наступную пяцігодку абраны ў Віцебскай вобласці
Такая думка была агучана на сходзе ўдзельнікаў сёмага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці, які адбыўся ў аблвыканкаме, намеснікам старшыні аблвыканкама Анжалікай Нікіцінай. Гэты дэвіз сугучны галоўнаму пасылу кіраўніка дзяржавы: сіла краіны ў моцных рэгіёнах.
У сваёй дакладзе намеснік старшыні аблвыканкама прааналізавала вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці ў 2021 – 2025 гадах і паведаміла аб перспектывах стратэгічнага развіцця рэгіёну на 2026 – 2030 гады.
– Варта адзначыць, што асноўныя напрамкі Віцебскім рэгіёнам выкананы. Мы прыраслі па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця за чатыры гады. Валавы рэгіянальны прадукт на душу насельніцтва вырас у 1,9 раза, дасягнуты ўзровень зарплаты ў 2 тысячы рублёў. Можна сказаць, што ўсе асноўныя параметры, сярод якіх рост прамысловай вытворчасці, рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, пасажырскіх перавозак, будаўніча-мантажных работ і іншыя, намі выкананы, – адзначыла Анжаліка Нікіціна. – Вельмі шмат увагі, як і раней, надаецца развіццю сацыяльнай сферы. Як і чатыры гады таму, на гэту сферу сыходзіць больш за 60 % бюджэту. Пабудавал шэраг сацыяльных аб'ектаў – школы, дзіцячыя сады, спартыўныя пляцоўкі, ФАКи, паліклінікі, узводзіцца новы хірургічны корпус абласной бальніцы, заканчваецца рэканструкцыя абласной інфекцыйнай бальніцы, амаль трэць жылля будавалася менавіта ў рэгіёнах. І ўсё гэта – для паспяховага жыцця нашых людзей.
Анжаліка Нікіціна адзначыла, што вельмі шмат увагі надавалася сістэме адукацыі, як вынік – навучэнцы Віцебшчыны сёння займаюць лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў сферы сярэдняй адукацыі, але і сярэдняй прафесійнай. Амаль у тры разы больш стала заключацца мэтавых дагавораў, маладыя спецыялісты застаюцца працаваць на мясцовых прадпрыемствах. Такая дынаміка назіраецца ў 17 раёнах Віцебскай вобласці. Зробленае на карысць сваіх землякоў дае свае вынікі.
Дэвіз «Вярніся на малую радзіму», падкрэсліла намеснік старшыні аблвыканкама, актуальны не толькі для моладзі, якая з'язджае вучыцца, а затым вяртаецца ў родныя мясціны, але і для тых людзей, якія зрабілі ўжо свой бізнес, каб яны вярнуліся на малую радзіму ў выглядзе інвестара.