Пытанні навядзення парадку ў АПК рэгіёна абмеркаваны на селектарнай нарадзе ў Віцебскім аблвыканкаме
Пытанні навядзення парадку ў АПК рэгіёна абмеркаваны на селектарнай нарадзе з удзелам старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна, памочніка Прэзідэнта-інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча і першага намесніка старшыні аблвыканкама Сяргея Ляўковіча.
Вызначаны планы, аб'ёмы фінансавання, аб'екты, якія трэба прывесці ў належны выгляд.
Прадпрыемствы вобласці, ЖКГ, дарожныя арганізацыі, лясгасы падключыліся для аказання дапамогі аграпрамысловаму комплексу. Задзейнічаны людзі, выдзелена дадатковая тэхніка і неабходныя матэрыялы.
Пытанне знаходзіцца на кантролі кіраўніцтва аблвыканкама.
Задача па навядзенні парадку ў АПК рэгіёна была пастаўлена Кіраўніком дзяржавы на нарадзе аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці.