Выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі праходзіць у Полацку

Выездное расширенное заседание Президиума Совета Республики проходит в Полоцке
У Беларусі склалася такая сістэма, дзе сумесна працуюць свецкая ўлада і царква, і дзякуючы такой працы краіна стала цытадэллю традыцыйнай культуры і маралі. Такое меркаванне на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, якое праходзіць у Полацку, выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Тэмай выязнога пасяджэння стала "Духоўна-асветніцкая спадчына Еўфрасінні Полацкай як фундаментальная аснова захавання традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа". Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што духоўнаму выхаванню падрастаючага пакалення ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага. Яна заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства правесці адкрыты і жывы дыялог.



"Калі мы страцім сувязь з мінулым, разбурым асновы, на якіх узводзіўся фундамент нашага грамадства, дабрабытнага беларускага дома, мы незваротна страцім сябе, сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, усе тыя вялікія дасягненні, заваяваныя нашымі легендарнымі продкамі. Год добраўпарадкавання, абвешчаны ў Беларусі, гэта не толькі пра грамадзянскія ініцыятывы, навядзенне парадку на зямлі, аднаўленне духоўных святынь і важных для ўсіх нас помнікаў гісторыі. Гэта яшчэ і глыбокае самаачышчэнне, усведамленне прызначэння і адказнасці за выбар, які ў свой час зрабіла вялікая асветніца Еўфрасіння Полацкая, даўшы пачатак фарміраванню традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, яго самаідэнтыфікацыі", - сказала Наталля Качанава.

На фоне сітуацыі ў заходніх краінах, дзе папираюцца традыцыйныя сямейныя і духоўныя каштоўнасці, у Беларусі беражліва захоўваюць запаветы вялікай святой. "Толькі абапіраючыся на нацыянальную духоўна-маральную, гісторыка-культурную спадчыну, мы можам захаваць суверэнітэт Беларусі, забяспечыць далейшае ўстойлівае развіццё і росквіт нашага народа. Беларусь сёння - цытадэль традыцыйнай культуры і маралі", - падкрэсліла спікер.



"З імем прападобнай звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў, Спаса-Праабражэнскага храма, развіццё рамёстваў. Праз амаль дзевяць стагоддзяў асоба Еўфрасінні Полацкай застаецца маральным арыенцірам, які ўвабраў у сябе ўсе дабрадзействы, глыбокую любоў да Радзімы і міласэрнасць", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава нагадала, што яшчэ на этапе станаўлення незалежнай Беларусі Прэзідэнт сярод прыярытэтных напрамкаў развіцця дзяржавы абазначыў адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны і нацыянальных святынь. Па ўсёй краіне сталі аднаўляцца, будавацца манастыры і храмы, рэстаўравацца гісторыка-культурныя каштоўнасці. "Гэтая праца сёння дае свае вынікі. Любыя ініцыятывы і праекты па захаванні святых месцаў або выкладанні ў школах асноў духоўна-маральнага выхавання знаходзяць падтрымку ў дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы", - падзялілася спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што наша дзяржава з'яўляецца аплотам талерантнасці і цярплівасці. "Устойлівы міжканфесійны мір у Беларусі, адсутнасць рэлігійных канфліктаў, даступнасць храмаў, свабода веравызнання - у краіне выбудавана такая канфігурацыя дзяржаўна-канфесійных адносін, якая пазбаўлена падстаў для канкурэнцыі, дыскрымінацыі або разладу. У суверэннай Беларусі пытанню падтрымання рэлігійнага і этнаканфесійнага дабрабыту заўсёды надавалася самая сур'ёзная ўвага. Знаходзячыся на стыку дзвюх цывілізацый, Беларусь змагла пабудаваць міралюбную, самастойную і незалежную дзяржаву для народа", - сказала Наталля Качанава.



Не кожная краіна ў гэты неспакойны час можа разважаць пра мір і вечныя каштоўнасці, у Беларусі ж гэтай тэме надаецца пільная ўвага. Наталля Качанава адзначыла, што ў Савета Рэспублікі склаліся моцныя сяброўскія адносіны з БПЦ. "Мы разумеем, што ўсё, што робім мы ўсе разам - і людзі, якія абцяжараны ўладай, і тыя, хто служыць у нашых храмах, - гэта адна справа. Мы павінны зрабіць усё, каб у нашай краіне былі мір і згода", - рэзюмавала спікер.

"Віцебскія весці"

"БелТА"