Завяршыўся рабочы візіт дэлегацыі Віцебскага рэгіёну на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Анжалікай Нікіцінай у Кітай

Завершился рабочий визит делегации Витебского региона во главе с заместителем председателя облисполкома Анжеликой Никитиной в Китай

Завершыўся рабочы візіт дэлегацыі Віцебскага рэгіёну на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Анжалікай Нікіцінай у Кітай

20.05.2026

Праграма міжнароднага візіту была насычанай і плённай. Анжаліка Нікіціна правяла шэраг дзелавых сустрэч. У прыватнасці, з намеснікам губернатара правінцыі Хэйлунцзян Юй Цзянь, мэрам горада-пабраціма Харбін Ван Хэшэнам, прадстаўнікамі кампаніі "СІТІК", зонай свабоднага гандлю г.Хэйхэ, дзе абмяркоўваліся пытанні цеснага супрацоўніцтва

 
Патэнцыял супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і правінцыі Хэйлунцзян бачым у сумеснай дзейнасці вытворчых прадпрыемстваў, навуковых арганізацый, устаноў культуры, адукацыі, спорту і турызму, у стварэнні максімальна спрыяльных умоў для прыцягнення інвестараў у сельскую гаспадарку, гандаль, турызм, - удакладніла на сустрэчы з намеснікам губернатара правінцыі Хэйлунцзян Анжаліка Нікіціна.

Намеснік старшыні аблвыканкама прыняла ўдзел у Кітайска-Расійска-Беларускім Форуме, а таксама ў адкрыцці стэнда Віцебскай вобласці на 35-й Харбінскай міжнароднай гандлёва-эканамічнай кірмашы. Удзельнікі выставы — больш за 40 краін свету. Тут жа прадстаўлены і шырокі асартымент айчынных тавараў: ад мяса-малочнай і кандытарскай да прамысловай прадукцыі. Кірмаш дае магчымасць прадэманстраваць дасягненні Прыдзвінскага рэгіёну.

Падчас візіту падпісана пагадненне паміж СЭЗ ”Віцебск“ і ТАА ”Суйфэньхэская міжнародная гандлёвая кампанія ”Ваньцай“ аб намерах па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Акрамя таго, дэлегацыя Віцебшчыны наведала ТАА ”Харбінская фармацэўтычная група біёвакцыны“ і Харбінскі ветэрынарны інстытут. Тут абмеркаваны пытанні распрацоўкі сумеснай тэхналогіі па вытворчасці вакцын супраць хвароб птушак. Харбінскі ветэрынарны навукова-даследчы інстытут Кітайскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (ХВНІІ) плануе супрацоўнічаць з Віцебскай дзяржаўнай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны (ВГАВМ) у галіне распрацоўкі новых вакцын для хатніх гадаванцаў (кампаньёнаў), а таксама для іншых эканамічна значных жывёл. Дэлегацыя наведала і прадпрыемства па перапрацоўцы малочнай прадукцыі.

КУП ”Кандытарская фабрыка ”Віцьба“ адкрыла першую афіцыйную краму на кітайскай электроннай гандлёвай платформе JD.com.

У Кітаі прадстаўлены эканамічны, культурны і турыстычны патэнцыял Віцебшчыны. Ряд прапаноў замацаваны падпісаннем пагадненняў.

Сімвалічна, што візіт Віцебскай дэлегацыі адбыўся пасля падпісання Прэзідэнтам Беларусі Дырэктывы "Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Вектарам двухбаковага ўзаемадзеяння вызначана ўмацаванне супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, захаванне гістарычнай памяці і прымнажэнне каштоўнасцей дружбы і ўзаемнай падтрымкі, удзел у рэалізацыі на карысць Беларусі глабальных ініцыятыў Кітая.

Шлях у дадзеным напрамку ўжо пачаты канкрэтнымі справамі.