Незаконная міграцыя
Незаконная міграцыя - гэта здзейсненыя з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь уезд у краіну, знаходжанне на яе тэрыторыі, транзітны праезд праз тэрыторыю дзяржавы або выезд за межы рэспублікі.
Незаконная міграцыя ўяўляе пагрозу грамадскай і нацыянальнай бяспецы, эканамічнай стабільнасці, спрыяе ўскладненню крымінагеннай абстаноўкі.
Для Рэспублікі Беларусь актуальным з'яўляецца незаконны транзіт мігрантаў праз нашу тэрыторыю.
З мэтай абароны нацыянальнай бяспекі, а таксама ўпарадкавання міграцыйных патокаў у Рэспубліцы Беларусь створана сістэма нарматыўных прававых актаў, якія ўтвараюць міграцыйнае заканадаўства. Многія з гэтых нарматыўных прававых актаў утрымліваюць меры па процідзеянні незаконнай міграцыі.
Важнае значэнне ў аспект, які разглядаецца, мае Закон Рэспублікі Беларусь №105-З ад 04.01.2010 «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Дадзены Закон прадугледжвае істотнае ўзмацненне працэдуры ўезду, знаходжання і выезду з тэрыторыі краіны асобных катэгорый замежных грамадзян і асоб без грамадзянства: вызначаны выпадкі абмежавання правоў замежнікаў на свабоду перамяшчэння; уведзена міграцыйная карта ў Рэспубліцы Беларусь, якую замежнік павінен запаўняць пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь; пашыраны пералік падстаў для адмовы ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь або выездзе з тэрыторыі краіны; уведзены тры рэжымы знаходжання замежнікаў на тэрыторыі дзяржавы (часовае знаходжанне (да 90 дзён у годзе), часовае пражыванне (да 1 года) і пастаяннае пражыванне; устаноўлены падставы для адмовы ў падаўжэнні або скарачэнні тэрміну часовага знаходжання замежнікаў у Рэспубліцы Беларусь; канкрэтызаваны падставы для атрымання дазволу на часовае пражыванне; вызначаны падставы высылкі замежнікаў і інш.
Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняты шэраг пастаноў, якія дэталёва рэгламентуюць прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь: 19.01.2006 пастановай №63 зацверджаны Правілы транзітнага праезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь; 20.01.2006 пастановай №73 зацверджаны Правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 09.07.2010 N 1030); 03.02.2006 пастановай №145 зацверджаны Пералік месцаў і аб'ектаў, для ўезду на тэрыторыю якіх і знаходжання на ёй замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства неабходна спецыяльны дазвол, а таксама арганізацый, упаўнаважаных выдаваць такія дазволы і інш.
Дзейным заканадаўствам прадугледжана сістэма мер адміністрацыйна-прававога або крымінальна-прававога уздзеяння ў дачыненні да незаконных мігрантаў або асоб, датычных да працэсу незаконнай міграцыі.
У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях можна вылучыць дзве асноўныя нормы, якія накіраваны на ахову існуючага парадку міграцыі: арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) і арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правілаў транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь).
Парадак перасячэння Дзяржаўнай мяжы для ўсіх катэгорый асоб падрабязна рэгламентуецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 №419-З (рэд. ад 09.01.2019) «Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».
Перамяшчэнне незаконнага мігранта праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь можа стаць падставай і для крымінальнай адказнасці па арт.371 КК Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) або па арт.3711 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя незаконнай міграцыі)
За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 371, арт. 3711 КК Рэспублікі Беларусь, прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
УСК Рэспублікі Беларусь
па Віцебскай вобласці В.Якаўлеў
Намеснік начальніка па наглядзе
за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю В.Рудаленкаў