Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць
У залежнасці ад памеру атрыманага прыбытку ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці вінаватая асоба можа быць прыцягнута або да адміністрацыйнай, або да крымінальнай адказнасці. Атрыманне прыбытку ў буйным або асабліва буйным памеры (ад 1000 да 2500 базавых велічынь) цягне за сабой крымінальную адказнасць. Пры гэтым пад прыбыткам разумеецца ўся сума выручкі ў грашовай або натуральнай форме без уліку вытрат на яе атрыманне.
Нягледзячы на тое, што ў Рэспубліцы Беларусь для асоб, якія жадаюць займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, створаны самыя спрыяльныя ўмовы пры іх рэгістрацыі, многія грамадзяне займаліся прадпрымальніцкай дзейнасцю з парушэннем устаноўленага парадку.
У 2015 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці праваахоўнымі органамі было выяўлена 21 злачынства, звязанае з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, за 9 месяцаў 2016 г. - 16.
Дзейнасць многіх грамадзян без рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку насіла працяглы характар, а атрыманы ад дзейнасці прыбытак вылічаўся сотнямі мільёнаў недэнамінаваных рублёў.
Прыкладам незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці з'яўлялася дзейнасць грамадзяніна г. Міёры, які на працягу 2013-2015 гадоў скупляў у грамадзян Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў буйную рагатую жывёлу, мяса якой рэалізоўваў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі у г. Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці, атрымаўшы пры гэтым прыбытак у памеры больш за 311 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў.
Крымінальная справа ў дачыненні да указанай асобы пракуратурай Віцебскай вобласці накіравана ў суд Міёрскага раёна для разгляду па сутнасці.
Захаванне патрабавання заканадаўства пры атрыманні прыбытку з'яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна і праваахоўнымі органамі
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
ўпраўленнем Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь па Віцебскай
вобласці
саветнік юстыцыі В.М.Васільеў