Незаконны абарот зброі

Незаконный оборот зброі – адзін з найбольш сур'ёзных фактараў, якія спрыяюць росту арганізаванай злачыннасці, тэрарызму ў свеце.

Зброя і боепрыпасы – не цацка, іх незаконны абарот можа каштаваць не толькі свабоды, але і жыцця. Злачынна чакаць наступлення цяжкіх наступстваў, кожны грамадзянін, які здаў у органы ўнутраных спраў порах, зброю і боепрыпасы можа змяніць сваю лёс, нават калі ён колісь выявіў гэтыя забароненыя прадметы і бездумна захоўвае іх у сваім жытле.

Праваахоўнымі органамі асаблівая ўвага надаецца спыненню незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў. Разам з тым, толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці за 7 месяцаў 2020 года да крымінальнай адказнасці за незаконныя абарот зброі, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў былі прыцягнуты 74 асобы. У аналагічным перыядзе 2019 – 82.

Згодна адміністратыўнага заканадаўства незаконныя набыццё, перадача ва ўладанне, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі або боепрыпасаў да яе альбо незаконныя набыццё, перадача ва ўладанне, перавозка, перасылка або нашэнне складнікаў частак або кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі з'яўляюцца адміністратыўным правапарушэннем, за якое прадугледжана адказнасць у відзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь (1 базавая роўна 27 рублям).

Артыкулам 295 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, складнікаў частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі прадугледжана адказнасць аж да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Згодна пастановы пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь «Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў дачыненні да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў ( арт. арт. 294–297 КК)» да выбуховых рэчываў варта адносіць хімічныя рэчывы і сумесі, якія валодаюць здольнасцю да выбуху без доступу кіслароду (порах, дынаміт, тратыл і г.п.).

Такімчынам, асоба, якая незаконна захоўвае патроны для палявання, у выпадку вымання з іх параху, падлягае прыцягненню не да адміністрацыйнай, а адразу да крымінальнай адказнасці за захоўванне параху – выбуховага рэчыва. Аналагічна крымінальная адказнасць наступае за незаконныя дзеянні ў дачыненні да паляўнічай зброі, у якую ўнесены канструктыўныя змены (укарочаны ствол).

У адпаведнасці з заўвагай, якая змяшчаецца ў асаблівай частцы Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, асоба, якая добраахвотна здала прадметы, пазначаныя ў артыкулах 295-297 КК, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, акрамя выпадкаў збыту. 

Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем
і аператыўна-вышуковай дзейнасцю
пракуратуры вобласці
Аляксей Лысакоў