Ніколі не позна вучыцца
У верасні бягучага года супрацоўнікамі аддзела пракуратуры вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю прынята актыўны ўдзел у рабоце цыкла семінараў для кіруючых работнікаў і спецыялістаў галіны энергетыкі рэгіёна, якія адбыліся на базе вучэбнага цэнтра РУП «Віцебскэнерга», з тлумачэннямі патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства.
Да прыкладу, начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскі Е.А. 04.09.2019 у ходзе семінара акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. У ходзе дыялогу пракурор адказаў на шматлікія пытанні прысутных (у семінары прынялі ўдзел больш за 100 службовых асоб сістэмы «Віцебскэнерга»), падрабязна асвяціўшы практычныя аспекты прымянення асобных палажэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства.
Намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Шыенок К.В. 11.09.2019 азнаёміў удзельнікаў семінара з практыкай пракурорскага нагляду за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, завастрыўшы ўвагу на найбольш тыповых парушэннях, якія выяўляюцца пракурорамі ў ходзе праверак.
Пракурор названага аддзела Ларькова В.В. 25.09.2019 растлумачыла прысутным (членам камісій па супрацьдзеянні карупцыі і тэндэрных камісій) спецыяльныя патрабаванні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй пры ажыццяўленні працэдур закупак тавараў (работ, паслуг), разгледзеўшы прыклады канкрэтных парушэнняў, якія выяўляюцца ў ходзе праверак, і наступствы іх здзяйснення.
Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры вобласці
В. Ларькова