Мікалай Шарснёў: без поўнага абнаўлення парку сельскагаспадарчай тэхнікі ў Віцебскай вобласці немагчыма правядзенне палявых работ у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны

Без поўнага абнаўлення парку сельскагаспадарчай тэхнікі ў Віцебскай вобласці немагчыма правядзенне палявых работ у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Пра гэта заявіў кіраўнік вобласці Мікалай Шарснёў на пасяджэнні аблвыканкама з удзелам Урада падчас абмеркавання пытання аб эфектыўнасці развіцця АПК вобласці ва ўмовах дзеяння Указа № 70.

- Напрыклад, з наяўных 6 тысяч адзінак трактароў больш за палову цалкам зношана. Падтрыманне іх у працаздольным стане патрабуе вялікіх укладанняў грашовых сродкаў. Гэта прыводзіць да несвоечасовага выканання сельскагаспадарчых работ, напластавання іх адна на адну: пасяўной на нарыхтоўку кармоў, нарыхтоўку кармоў на ўборачную. Сітуацыя з кожным годам пагаршаецца, такім чынам, трэба знаходзіць рашэнні па забеспячэнні вобласці сельскагаспадарчай тэхнікай, - рэзюмаваў Мікалай Шарснёў.