Мікалай Шарснёў: пасяўную ў Віцебскай вобласці неабходна правесці ў максімальна сціснутыя тэрміны

Пасяўную кампанію ў Віцебскай вобласці неабходна правесці ў максімальна сціснутыя тэрміны. Такую задачу агучыў на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Мікалай Шарснёў.

На пасяджэнні адзначалася, што асноўная прычына недабору ўраджаю ў рэгіёне - гэта зацягнутыя тэрміны сяўбы. Таму сёлета вясной неабходна прыступіць да палявых работ зладжана, і з першых жа дзён задзейнічаць на пасяўной максімальную колькасць тэхнікі.

\"На полі павінен працаваць не адзін трактар, а механізаванае звяно. У ідэале нам неабходна праводзіць сяўбу за тыдзень. І тады будзе вынік\", - падкрэсліў кіраўнік вобласці. Што касаецца структуры пасяўных плошчаў (агульная плошча якіх складае 798 тыс. га, уключаючы палі з яравымі - 423 тыс. га.), то палова ворнай зямлі аддадзена пад збожжавыя культуры. Пры гэтым азімыя займаюць каля 187 тыс. га, яравыя і збожжабабовыя плануецца пасеяць на 212 тыс. га. Рапс будзе вырошчвацца на 105 тыс. га (у тым ліку яравы амаль 80 тыс. га). Льняное поле вобласці ў гэтым годзе пашырыцца на 500 га, яго плошча складзе 13,1 тыс. га. Кукурузай будзе засеяна 80 тыс. га, пры гэтым на 10 тыс. га культура будзе вырошчвацца на зерне (збожжавыя палі кукурузы размесцяцца на плошчах створаных аграхолдынгі). Бульба зойме 3 тыс. га, агародніна - 0,4 тыс. га і кармовыя культуры - 276 тыс. га. Падрыхтоўка тэхнікі да вясновых палявых работ павінна завяршыцца да 15 сакавіка.

Алена Ціханава - БЕЛТА.