Мікалай Шарснёў узгадніў прызначэнне двух намеснікаў старшыні Докшыцкага райвыканкама, кіраўнікоў буйных арганізацый
Павышэнне прадукцыйнасці працы, умоў для абуладкавання кадраў у раёнах, выхад арганізацый на стабільную бескантактавую працу, прыцягненне інвестыцый — гэтыя даручэнні ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёва прагучалі на кадравым дні ў адрас новых прызначэнцаў.
Да падбору кандыдатур на кіраўнічыя пасады кіраўнік вобласці падыходзіць старанна, правяраючы менеджэрскі патэнцыял кожнага суіскальніка. Таму гутарка ў Мікалая Мікалаевіча — калі не экзамен, то ўжо дакладна кантрольны зрэз для былой дырэктаркі Парплішчанскай СШ Докшыцкага раёна Аксаны Палачанінай, а цяпер намесніцы старшыні Докшыцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях. Ці ведае яна даручаны ўчастак працы і ці мае ўласную формулу эфектыўнага кіраўніцтва? Аксана Эдуардаўна адразу расстаўляе прыярытэты: павышэнне якасці адукацыі і выніковасці працы з адоранымі дзецьмі, развіццё алімпіядзійскага руху, пашырэнне спектру паслуг у сегментах сацыяльнай сферы. Ацэньваючы гэту галіну ў раёне, кіраўніца звярнула ўвагу на пытанні дэфіцыту кадраў. Яна ўпэўнена, што росту замацавальнасці маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы будзе спрыяць вырашэнне жыллёвых праблем. Асобны блок – прафілактыка правапарушэнняў. У зоне асаблівай увагі — школьнікі, бо часцей за ўсё ў юным узросце некаторыя паддаюцца спакусе здзейсніць супрацьпраўныя крокі ад нуды. Удзельнікі абмеркавання сышліся ў меркаванні: у барацьбе з правапарушэннямі і злачынствамі першую скрыпку павінна гуляць разумная арганізацыя занятасці, вольнага часу як дзяцей, так і дарослых.
Робячы стаўку на развіццё і добраўпарадкаванне Докшыччыны, Мікалай Шарстнёў узгадніў экс-кіраўніка ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Докшыцкага раёна» Віктара Гануса на пасаду намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Таму чаканае пытанне ад кіраўніка вобласці: якія планы на бягучы год? Гэта капітальны рамонт дзіцячага сада, паліклінікі ў Докшыцах. У перспектыве — будаўніцтва двух 40-кватэрных жылых дамоў. Ёсць намеры рэканструяваць невыкарыстоўванае
будынак у Бегамлі пад інтэрнат, актыўней развіваць аграэкатурызм. Старшыня аблвыканкама заклікаў прадстаўніка мясцовай вертыкалі ўлады сур'ёзна ўзяцца і за будаўніцтва, мадэрнізацыю аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння.
Прыстаўка «выконваючы абавязкі» засталася ззаду для генеральнага дырэктара ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» Аляксандра Лейчонка. Ключавая тэма размовы-напуткі — вясенняя пасяўная кампанія.
— Неабходна весці апрацоўку глебы ў 2 змены. Земляў пустуючых дастаткова — трэба араць і сеяць. У 6 раніцы сеялка ужо павінна быць задзейнічана на полі, у 9 вечара – сыходзіць. Калі атрымаецца арганізаваць працу менавіта так, вынік гарантаваны, — адзначыў Мікалай Шарснёў.
Кіраўнік вобласці даручыў нарыхтаваць збожжа столькі, каб забяспечыць цалкам жывёлагадоўлю ўсіх інтэграцыйных структур. Плюс да гэтага – нарошчваць аб'ём экспарту. Казырнай картай на кожным вытворчым участку павінна быць матывацыя працы.
На пасаду намеснікa кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Віцебск" прызначаны Віталь Лабань, да гэтага займаўшы пост галоўнага энергетыка ААТ «ДСУ-45, г. Віцебск». Мікалай Мікалаевіч не хавае: праца ўстановы па прыцягненні інвестараў патрабуе ўзрушэння, як і па выхадзе на новыя рынкі. СЭЗ мае выгадныя ўмовы для вядзення бізнесу, льготы, распараджаецца дастатковай колькасцю свабодных плошчаў. Рэгіён зацікаўлены ў прыцягненні прамых замежных інвестыцый у стварэнне сумесных прадпрыемстваў, уваходжанні замежнага капіталу ў развіццё дзеючых. Адсюль справядлівае патрабаванне: забяспечыць станоўчыя і прагрэсіўныя змены ў дзейнасці СЭЗ.
Працаваць над павышэннем надояў – задача для новых дырэктараў гаспадарак «Селяўшчына» Расонскага раёна і «Белькаўшчына» Верхнядзвінскага раёна — Сяргея Рубіса і Васіля Фесюка. Кіраўнік вобласці сцвярджае: атрымліваць ад каровы звыш пяці тон малака можна пры захаванні тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёл. Бо прадуктыўнасць статка — сканцэнтраваны паказчык развіцця малочнай галіны. Надоі — свайго роду каэфіцыент адносіны
к делу спецыялістаў, механізатараў, аператараў машыннага даення, загадчыкаў фермамі, ветурачоў, заатэхнікаў. Калі не задзейнічаць чалавечы фактар, аб чым пастаянна нагадвае старшыня аблвыканкама, то на прыбаўку разлічваць не даводзіцца. Жывёлаводаў трэба вучыць тэхналагічным тонкасцям. Варта пераймаць вопыт больш паспяховых гаспадарак. У выніку вытворчыя плюсы — гэта заўважная прыбаўка да зарплаты.Падаўжэнне кантракту узгоднена дырэктару філіяла Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» Уладзіміру Курэннаму. Праз гэту працэдуру прайшоў і дырэктар ПУП «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» Валерый Наумчык. Характарызуючы дзейнасць арганізацыі, старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Анжаліка Нікіціна азначыла галоўны контур: нарошчваць аб'ёмы таварнай прадукцыі, у тым ліку на экспарт, працаваць над зніжэннем вытрат, што дазволіць дамагчыся станоўчай дынамікі рэнтабельнасці.
Падводзячы вынік, Мікалай Шарснёў нацэліў новы і цяпер дзеючы склад кіраўнікоў актыўна ўключацца ў працу з першых дзён, не баяцца прымаць рашэнні і памятаць: для кіраўніка галоўнае слова — абавязаны.
Вольга БУЛАВА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай
работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.