Мікалай Шарснёў узгадніў прызначэнне намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама, дырэктараў арганізацый у сферы АПК і адукацыі

Мінімум затрат, максімум прыбытку. Такі пасыл адрасаваны старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарсцнёвым новым прызначэнцам і дзеючаму дырэктарскаму корпусу на кадравым дні.

У спісе кіраўнікоў, запрошаных на узгадненне прызначэння на пасаду, пільную ўвагу і цікавасць выклікае новынамеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама Уладзімір Матвееў. Уладальнік гэтага кіраўніцкага партфеля прайшоў працоўны шлях ад слесара да кіраўніка гаспадаркі. Арганізацыя працы ў сегменце АПК знаёмая добра. Уладзімір Матвееў згодны з пазіцыяй кіраўніцтва аблвыканкама: сельская гаспадарка раёна павінна стаць эталонам у краіне. Кіраўнік ведае, сёння ідзе актыўны пошук магчымасцей і напрамкаў развіцця і рэарганізацыі гаспадарак. Узят курс на ўкараненне высокаэфектыўных тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, павышэнне культуры земляробства, зніжэнне затрат на вытворчасць прадукцыі. А для гэтага патрэбны высокакваліфікаваныя і нацэленыя на вынік кадры. На іх кіраўнік робіць стаўку ў павышэнні прадукцыйнасці працы сельгаспрадпрыемстваў. Кожны выконвае ў калектыве асаблівую ролю, значыць, гучыць яго струна. Трэба яе вызначыць і наладзіць, перш чым інструмент заграе, — вось галоўная стратэгія менеджара. Тут важна наладзіць вытворчы працэс так, каб кожны адчуваў адказнасць за свой участак перад усёй камандай. Для гэтага варта пісьменна выкарыстоўваць калідор прыняцця рашэнняў.

На павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў ААТ «Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат» Пастаўскага раёна нацэлены ягоновы кіраўнік Юрый Балай. Вытворчая біяграфія цесна пераплецена з гэтым прадпрыемствам. Арганізацыяй напрацаваны пакет заказаў. Камбінат даўно зацвердзіў сябе ў якасці адказнага ўдзельніка міжнароднага рынку. У межах канкурэнтаздольнага бачання знаходзяцца стратэгічныя пакупнікі — Расія, Эстонія. Але не варта скідваць з рахункаў убудаванне і ў іншыя міжнародныя вытворчыя і збытавыя ланцужкі. 

— Прадпрыемства павінна працаваць пад поўную загрузку магутнасцей. Мінімум затрат, максімум прыбытку. Гэта справа кіраўніка, — падкрэсліў Мікалай Шарснёў.

Кіраваць ААТ «Прыдубровенскае» даверана Леаніду Зайцаву. Апрацоўка глебы за адзін праход тэхнікі — адзін з найважнейшых элементаў у рабоце. На справе атрымліваецца, што 4-5 такіх аперацый прыводзяць да нерацыянальнага выкарыстання людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Калі выконваць усё пісьменна, можна ў разы паменшыць расход паліва, механічнае ўздзеянне на глебу элементамі хадавых сістэм трактароў, лічыць кіраўнік вобласці. Пры гэтым асаблівае значэнне дырэктару даручана надаць тэхналагічным рэгуляванням агрэгатаў, якія маюць свае канструктыўныя асаблівасці. Бо нават такія нюансы ў канчатковым выніку фарміруюць эканоміку прадпрыемства.

Новы чалавек у філіяле «Вымна» ААТ «Малако» г. Віцебск — Віталь Вараб’ёў, які раней працаваў галоўным аграномам у філіяле «Паўдзеткі». Малады кіраўнік бачыць развіццё даручанага яму прадпрыемства за кошт павелічэння валавай вытворчасці малака і прадукцыі раслінаводства, зніжэння выдаткаў, уцягвання ў абарот невыкарыстоўваемых земляў. Разам з гэтым важна стварыць трывалую аснову пад будучы ўраджай. Бо, напрыклад, у скандынаўскіх краінах, дзе кліматычныя ўмовы значна больш суровыя за нашы і мала ўрадлівых земляў, усё ж удаецца атрымаць высокую ўраджайнасць збожжавых. Як гэтага дасягнуць? Адказ — у кіраўніку і яго камандзе, упэўнены старшыня аблвыканкама. Не хапае і тэхналагічнасці. Многія, на жаль, ідуць па ранейшай каляіне, а гэта правільны шлях да застою. Любая недапрацоўка пагражае сур'ёзнымі наступствамі, у першую чаргу фінансавымі. Бо зямля правярае кожнага, на што ён здольны. Забярэ ўсё ўвагу, але і аддасць больш, калі ставіцца да яе з клопатам.

Арганізаваць дзейнасць індустрыяльна-педагагічнага каледжа Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта як добра адладжваны механізм даручана новаму дырэктару Святлане Лапухінай, якая да гэтага займала пасаду намесніка. Установа — кузня будучых тэхнікаў-тэхнолагаў, майстроў вытворчага навучання,

мастакоў-мадэльераў. Кіраўнік прызнае: сярод навучэнцаў ёсць нямала амбіцыйных, мэтанакіраваных, на якіх ускладаюцца вялікія надзеі. Каледж пастаянна трымае руку на пульсе эканомікі рэгіёна і аператыўна рэагуе на патрабаванні рынку працы. У сувязі з гэтым — стопрацэнтны набор і размеркаванне. Святлана Леанідаўна запэўнівае: усе выпускнікі запатрабаваны і задзейнічаны пераважна ў пазабюджэтнай сферы дзейнасці. Калі хто з учорашніх навучэнцаў і вырашаецца пачаць бізнес, толькі пасля абавязковай адпрацоўкі і фарміравання рэгулярнай кліентуры. А што замінае адкрыць сваю справу адразу пасля заканчэння каледжа? Інструментарый шырокі — дзяржавай для гэтага створаны ўмовы. Адсюль справядлівая практыкаарыентаваная рэкамендацыя Мікалая Шэрстнёва: праводзіць на заключнай фазе навучання заняткі, накіраваныя на развіццё прыватнай ініцыятывы, стымуляванне дзелавой актыўнасці. У гэтай справе важна абудзіць у будучых бізнесменаў прадпрымальніцкую жылку. Адзін з крокаў у гэтым напрамку, на думку старшыні камітэта эканомікі аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай, — фармат круглых сталоў пры падтрымцы інкубатара малога прадпрымальніцтва — своеасаблівай «цяпліцы», дзе даюць эфектыўны старт справе і аказваюць пачаткоўцам бізнесменам усялякую падтрымку, у тым ліку па прадастаўленні памяшканняў для стартапаў. На выхадзе ў кожнага навучэнца павінен скласціся цэласны пазл: «партрэт» свайго бізнесу.

Для кіраўнікоў ААТ «Ладасна» Лепельскага раёна Аляксандра Ляха і СУП «Саўгас імя Машэрава» Сенненскага раёна Сяргея Ліцяга, якім узгоднена падаўжэнне кантракту, многія вытворчыя моманты, як раўнанне з невядомымі. Спрабуючы вырашыць лічбавую матрыцу, напрыклад, у выглядзе павышэння выхаду прадукцыі раслінаводства на гектар ворнага поля, важна дзейнічаць паслядоўна. Пры гэтым, не ігнаруючы асноўную сутнасць гаспадарак — атрыманне прыбытку.

Адзначаючы станоўчую дынаміку ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс», Мікалай Шэрстнёў падпісаў падаўжэнне кантракту дырэктаруДзмітрыю Цімашэнку. Акрамя аказання традыцыйных паслуг гаспадаркам у правядзенніагратэхнічных работ і рамонце сельгас­тэхнікі, арганізацыя паспяхова ажыццяўляе новыя напрамкі ў сваёй дзейнасці.

Таксама ўзгоднена працягненне кантракта генеральнаму дырэктару ААТ «Віцебскдрэў» Юрыю Дайліну.

Усе кіраўнікі разумеюць: іх аўтарытэт вымяраецца прадпрымальнасцю, пошукам рэзерваў і магчымасцей, уменнем арганізаваць калектыў на дасягненне высокіх паказчыкаў. І гэты індыкатар эфектыўнага менеджменту ставіцца не толькі да гасцей рабочага кабінета кіраўніка вобласці.

Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.