Мікалай Шэрстнёў падчас кадравага дня нацэліў кіраўнікоў прадпрыемстваў на выкананне эканамічных паказчыкаў як галоўнага патрабавання менеджменту ў сучасных умовах
Якая перспектыва сельскагаспадарчага прадпрыемства ”Сцепановічы“, што ў Гарадоцкім раёне? У аддаленай гаспадарцы з велізарнымі нізкабальнымі плошчамі фінансы даўно спяваюць рамансы – ніводзін вытворчы паказчык не радуе. Што рабіць з стратным прадпрыемствам – ліквідаваць ці аздараўляць?
З гэтым пытаннем старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў звярнуўся да начальніка аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гарадоцкага райвыканкама Крысціны Лыхалат. Ва ўпраўленні павінны ўжо выразна вызначыцца, як дзейнічаць, каб дапамагчы прадпрыемству, што тоне.
- Ёсць працоўны калектыў, пад яго трэба падбудоўвацца, - лічыць старшыня аблвыканкама. – Людзям трэба даць магчымасць працаваць і атрымліваць зарплату. Патрабуецца перазагрузка ўсёй гаспадарчай дзейнасці, і санацыя ў дадзеным выпадку дае шанец сялянам паспрабаваць арганізаваць бескаштоўную працу. Важна напісаць бізнес-план выхаду на плацежаздольнасць.
Новаму дырэктару КУСГП «Сцепановічы» Віктару Дубоўцу давядзецца пачынаць з чыстага ліста – пісаць працоўную біяграфію гаспадаркі новымі чарніламі з калькулятарам у руках.
Практычныя задачы давядзецца вырашаць і маладому дырэктару ААТ «Белая ліпа» Сенненскага раёна Дзмітрыю Людчыку. Пакуль ён не зусім упэўнена адказваў на пытанні старшыні аблвыканкама: чым неабходна заняцца кіраўніку дадзенага прадпрыемства з першых дзён? Так, прыярытэт – вытворчасці малака і мяса. Калі ж канкрэтызаваць першыя крокі новага мэнэджара, то неабходна выявіць рэзервы для павелічэння надою і павышэння якасці малака, працаваць над павышэннем паказчыка сярэднясутачных прыростаў буйной рагатай жывёлы. А для гэтага – палепшыць кармленне жывёл.
Усяго год працуе дырэктарам ААТ «Чашніцкі райаграсэрвіс» Канстанцін Шкельцін. Плошча сельгасугоддзяў тут амаль 9 тысяч гектараў, у тым ліку ворныя зямлі складаюць больш за 5 тысяч. Разгарнуцца ёсць дзе, як гаворыцца, хапіла б толькі магутнасці. Таму казаць пра тое, што дадзенае прадпрыемства зможа аказваць тэхнічную дапамогу іншым, пакуль не даводзіцца. Тут галоўнае паспець своечасова пасеяцца і
на ўласным полі. Пры падаўжэнні кантракту Канстанціну Шкельціну рэкамендавана смелей змяняць структуру пасяўных плошчаў, сеяць пшаніцу і трыцікале, бо стаўка на жыта, якім пераважна засявалі палі раней, не апраўдваецца, малаэфектыўная.
Прайшоў год, як Аляксандр Логінаў узначаліў Глыбоцкую птушкафабрыку. Прадпрыемства ўключана ў C newую інтэграцыйную структуру. Відавочна, аграрыі тут хварэюць за сваю справу, кіраўнік стараецца, каб ва ўсім быў парадак. Але вось надзённае пытанне – дзе адрэмантаваць энергонасычаны трактар. З чатырох на хаду застаўся адзін. Рамонтныя работы занадта дарагія для прадпрыемства. Мікалай Шарснёў даў даручэнне камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама стварыць прывабныя ўмовы на Віцебскім мотарарамонтным заводзе, каб аграрыі самі імкнуліся рамантаваць рухавікі ў віцябчан. Другое пытанне, да якога таксама неабходна падключыцца камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні – сырны цэх птушкафабрыкі. 15 гадоў тут вырабляюць духмяны копчаны «Джыл». Але рэнтабельнасць вытворчасці невысокая - 5%. Чаму? Бо прыватніку «Джыл» дае добры прыбытак. Значыць, трэба разабрацца з затратамі.
За нізкія прывагі і правалы ў жывёлагадоўлі давялося трымаць адказ дырэктару ААТ «Друцк-АГРА» Анатолю Хадорыку. Кіраўнік паспрабаваў растлумачыць пралікі адсутнасцю тэхналагічнай дысцыпліны. Але старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што кармоў нарыхтавалі недастаткова, і запатрабаваў наганяць упушчанае і наводзіць парадак.
У ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна вырас добры ўраджай бульбы. Адна з праблем – як найбольш выгадна яго рэалізаваць. Пакуль ідзе закладка ў сховішча. Лепшым варыянтам дырэктар Фёдар Завадскі называе продаж у расійскія рэгіёны – вядуцца перамовы аб кантракце з Архангельскай вобласцю. Старшыня аблвыканкама падтрымаў кіраўніка, але падкрэсліў, устрымацца на рынку сёння складана, ва ўмовах жорсткага маркетынгу трэба падаваць тавар тварам.
Аб выгадзе вытворчасці і зніжэнні сабекошту прадукцыі зайшла размова і з дырэктарам свінакомплексу«Сарочына» Алегам Лёля. Прадпрыемства ўваходзіць у інтэграцыйную структуру, якую ўзначальвае Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. Трэба старанна вывучыць затраты пры вытворчасці камбікармоў, каб знізіць сабекошт свініны, а таксама павялічваць прывагі.
І яшчэ адно жыццёвае пытанне ўстала на кадравым дні пры прызначэнні на пасаду дырэктара камунальнага прадпрыемства «Вітрайкамгас» Аляксандра Пасаўца: стратная праца лазняў. Падобная сітуацыя і ў Бешанковіцкім раёне: лазня працуе толькі ў суботу, а наведвальнасць надзвычай нізкая.
- Стратных прадпрыемстваў быць не павінна, - кажа Мікалай Шарстнёў. – Банныя паслугі трэба аказваць у комплексе, зрабіць іх якаснымі і прывабнымі, каб людзі ахвотней імі карысталіся.
Нацэленасць кіраўніка на выкананне эканамічных паказчыкаў з'яўляецца галоўным патрабаваннем менеджменту ў сучасных умовах.
Святлана ДЗЕДЗІНКІНА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі аблвыканкама.