Мікалай Шарснёў падчас кадравага дня: Важна пераламіць свядомасць людзей, што паспяховае развіццё перапрацоўшчыкаў залежыць ад якаснага развіцця сыравіннай зоны

На паса­ду намесніка старшыні Сенненскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі прызначаны Ігар Мядзведзеў, які раней узначальваў філіял раённага ўпраўлення газавай гаспадаркі. Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў пры ўзгадненні кандыдатуры новага намесніка старшыні звярнуў увагу на тое, што неабходна прынцыпова вызначыцца з бягучымі і перспектыўнымі задачамі. Сянно падчас падрыхтоўкі да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» прывялі ў парадак, добраўпарадкавалі, даўшы старт для далейшага развіцця інфраструктуры. Зробленае неабходна падтрымліваць у належным стане. Важна завяршыць аб'екты, запланаваныя да ўводу ў бліжэйшы час, напрыклад, будынак раённай паліклінікі.

Генеральным дырэктарам інтэграцыйнай структуры, якая створана пад юрысдыкцыяй Глыбоцкага камбікормавага завода, прызначаны Мечыслаў Мархат, які з 1999 па 2012 гады працаваў старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

— Калі прааналізаваць вытворчыя і фінансавыя складнікі ўсіх арганізацый, аб'яднаных у холдынг, убачыце, наколькі яны розныя, — кажа Мікалай Шарстнёў. — Таму важна пераламіць свядомасць людзей, што паспяховае развіццё перапрацоўшчыкаў — мясакамбіната, малочнага камбіната — залежыць ад якаснага развіцця сыравіннай зоны. У Глыбоцкім раёне трэба павышаць паказчыкі эфектыўнасці ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Пераходны перыяд у інтэграцыйнай структуры зацягваць нельга. Фарміруйце каманду аднадумцаў, працуйце на апярэджэнне.

Дзесяць гадоў кіруе Віцебскім станкабудаўнічым заводам «Вістан» Валерый Коршак. У сваёй справаздачы пры ўзгадненні падаўжэння кантракту дырэктар завода адзначыў, што падзенне аб'ёмаў вытворчасці за апошнія два гады адбылося з-за агульнага спаду ў беларускім машынабудаванні. Міністэрства прамысловасці бачыць выйсце ў дакладнай арыентацыі прадпрыемства на вытворчасць зубшліфавальных і зубфрэзерных паўаўтаматаў. У бліжэйшы час павінны адбыцца перамовы з вядучай

амэрыканскай карпарацыяй па вытворчасьці такіх станкоў, якая зацікаўлена у супрацоўніцтве з віцебскімі станкабудаўнікамі. Валерыю Коршаку рэкамэндавана засяродзіцца на разьвіцьці асноўнага унікальнага для Беларусі профілю прадпрыемства. Зубаапрацоўчыя станкі павінны вярнуць заводу посьпех і славу.

Сур'ёзную задачу паставіў губэрнатар і перад дырэктарам філіяла «Браслаўрыба». У прадпрыемства склалася лягістыка ў працы з пастаўшчыкамі сыравіны з расейскіх рэгіёнаў — Калінінграда, Крыма. Аднак рэалізацыя гатовай прадукцыі на расейскі рынак не ажыцьцяўляецца. Прадпрыемства павінна праяўляць больш ініцыятывы ў пытаньнях наладжваньня экспарту. Узяць экспарт рыбных кансэрваў на кантроль даручана камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні аблвыканкаму.

На кадравы дзень былі запрошаны 12 кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый. У кожнага па-рознаму наладжана вытворчасьць, істотная розніца і ў эканамічных паказчыках. Галоўнае патрабаваньне губэрнатара — працаваць эфэктыўна. А значыць, асаблівую ўвагу надаваць тэмпам росту прадукцыі жывёлагадоўлі, гатунку малака, надою, прывасам моладзі, шчыльнасьці жывёлы. Напрыклад, на прадпрыемстве «Цітова» Мёрскага раёна сярэднесутачныя прывасы сьвіней ніжэйшыя за леташнія паказчыкі — не дацягваюць нават да 400 грамаў. Дырэктар тлумачыць: праблема ў адсутнасьці памяшканьняў. Мікалай Шарсьнёў упэўнены: калі б выконвалася тэхналёгія вытворчасьці сьвініны, прывасы дасягнулі б 600 і больш грамаў. Патрабаваньне да ўсіх сьвінакомплексаў вобласьці адно: строга выконваць тэхналёгіі ўтрыманьня і вырошчваньня жывёлы, выключыць пагалоўе жывёлы.

— І будаваць дарагія жывёлагадоўчыя фэрмы няма неабходнасьці, — кажа старшыня. — У старым памяшканьні можна стварыць ідэальныя ўмовы для жывёлы. Галоўнае, каб было суха, цёпла, чыста. І на адкрытых месцах з выкарыстаньнем намётаў атрымліваюць выдатныя прывасы ў моладзі, дамагаючыся павелічэньня пагалоўя. У той жа час, калі няма ў гаспадарцы дасведчаных спэцыялістаў, на дапамогу заўсёды гатовыя прыйсьці досьведчаныя заатэхнікі і вэтэрынары з райцэнтру і вобласьці.

Разглядаючы вытворчыя паказчыкі КУПСХП «Баброва» Лепельскага раёна, губэрнатар

звярнуў увагу на іх адмоўную дынаміку за час кіраўніцтва прадпрыемствам Вячаславам Храмцовым. Па сутнасці, дырэктар прывёў гаспадарку да банкруцтва.

— Вам не ўдалося пераламіць сітуацыю за шэсць гадоў працы дырэктарам, паказчыкі нізкія, і падзенне працягваецца. Прадпрыемства ўключана ў пералік гаспадарак, у адносінах да якіх неабходна правядзенне працэдур банкруцтва. Таму працягваць з вамі кантракт не мае сэнсу, — падвёў вынік Мікалай Шарстнёў.

Станоўча адзначана праца кіраўніка ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна Юрыя Шымчыка. Радуе рост якасных паказчыкаў. У гэтай гаспадаркі вялікія рэзервы. Напрыклад, сярэдні надой малака ад каровы за 2015 год склаў 4908 кілаграмаў. А ў СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна — 9345. Выручка на аднаго работніка ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» — 232 мільёны рублёў, у СПК «Ларынаўка» — 716 мільёнаў рублёў. Так што пастаўчанам ёсць да чаго імкнуцца. Старшыня СПК Аляксандр Кухценкоў  падае прыклад выніковай эканомікі для ўсіх. А яго прынцыповы падыход у пытаннях гаспадарання сведчыць аб галоўным правіле аграрыяў: на зямлі трэба працаваць з розумам, пралічваючы кожны вынік.

Святлана Дзядзінкіна – «Віцьбічы».