Ніхто не забыты…

9 мая – незабыўная памятная дата – Дзень Перамогі. Зусім мала засталося тых, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага свята, але мы ніколі не павінны забываць пра гераічныя ўчынкі, якія яны здзяйснялі ў імя свабоды, гонару і шчаслівага жыцця.

У даніну павагі да ўдзельнікаў тых крывавых падзей, напярэдадні свята пракуроры Віцебшчыны сумесна з ветэранамі органаў пракуратуры наведалі магілы таварышаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі.

Не пакінуты без увагі і непаўналетнія вязні фашысцкіх канцлагераў - загадчыца канцылярыі Аршанскай пракуратуры па наглядзе за выкананнем законаў у ІТУ Серабро Людміла Іванаўна і загадчыца канцылярыі пракуратуры Расонскага раёна Дударава Галіна Макаравіна.

Напярэдадні 9 мая з удзелам прадстаўнікоў пярвічнай арганізацыі органаў пракуратуры вобласці ГА «Беларускі саюз жанчын» іх наведалі супрацоўнікі пракуратур Расонскага і Аршанскага раёнаў, павіншаваўшы ад пракурора вобласці і сябе асабіста, уручыўшы кветкі і салодкія падарункі.

Няхай незгасальнае святло Вялікай Перамогі служыць усім нам крыніцай сілы і натхнення для новых здзяйсненняў у імя дабрабыту і міру роднай краіны.

Начальнік аддзела кадраў
і ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці
Т.Лісоўская