Ніхто не забыты і нішто не забыта
Напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у памяць аб гэтай гістарычнай падзеі, аб подзвігу савецкага народа, з мэтай выхавання паважлівага, неабыякавага стаўлення да падзей Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам вайны і працы, пракурорам города Раманоўскім Ю.В. арганізавана наведванне месцаў пахавання ветэранаў.
Прадстаўнікі пракуратуры г. Віцебска наведалі месца пахавання ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, пракурора Чыгуначнага раёна г. Віцебска старшага саветніка юстыцыі Захарошку Пятра Марцінавіча.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Захарошка П.М. з'яўляўся актыўным удзельнікам у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Заходнім, Цэнтральным, 2-м Беларускім франтах. Пазнаёміўшыся з баявой дзейнасцю Захарошкі П.М. можна смела сцвярджаць – «неба скарылася яму!»: паветраны разведчык, лётчык-знішчальнік, больш за 1400 баявых вылетаў! Ордэн Чырвонага Сцяга, ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені і Чырвонай Зоркі – гэта далёка не поўны спіс атрыманых Пятром Марцінавічам узнагарод за праяўленую мужнасць, адвагу і доблесць.
У далейшым, з 1948 па 1972 гады Захарошка П.М. прысвяціў сваё жыццё служэнню органам пракуратуры. Пятром Марцінавічам праведзена вялікая праца на пракурорскай ніве, займаючы розныя пасады, ён заўсёды забяспечваў выкананне службовых абавязкаў на належным узроўні і ў адпаведнасці з «літарай Закона». За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 18.12.1968 Пятру Марцінавічу прысвоена званне заслужанага юрыста Беларускай ССР, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25.03.1976 за працоўныя поспехі ў мірныя дні узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
«Вялікая Айчынная вайна скончылася, але мы не павінны забываць гераічныя традыцыі мінулага. Мы павінны памятаць, што незалежнасць Рэспублікі Беларусь «кавалася» ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У нашых сілах шанаваць і свята захоўваць памяць аб па-сапраўднаму Вялікай Перамозе, а таксама ведаць імёны і твары абаронцаў нашай Айчыны», - перакананы ў пракуратуры г. Віцебска
Памочнік
пракурора г. ВіцебскаВольга Мірашнікава