Нюансы трэба ўлічваць
Віцебскай транспартнай пракуратурай праведзены аналіз выканання закана даўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у адным са структурных падраз дзяленняў УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» за 2017 год і мінулы перыяд 2018 г.
На прадпрыемстве ў 2017 годзе зарэгістравана і разгледжана 15 зваротаў гра мадзян, за мінулы перыяд 2018 – 12. Звароты юрыдычных асоб не паступалі.
Нягледзячы на незначную колькасць паступіўшых зваротаў, пры іх разглядзе дапускаюцца парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
У адпаведнасці з арт.14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) пісьмовыя звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Так, адзін са зваротаў разгледжаны не належным чынам (разгледжаны не ўсе пытанні), што прывяло да паўторнага звароту заяўніцы.
Таксама ў парушэнне арт.18 Закона не ва ўсіх выпадках тлумачыцца парадак абскарджання адказаў, у якіх утрымліваюцца рашэнні аб поўным або частковым адмове ў задавальненні зваротаў.
Артыкулам 2 Закона прадугледжана, што дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на звароты грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку паступіўшыя ад юрыдычных асоб, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем зваротаў, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду.
У той жа час у арганізацыю паступіў зварот работніка прадпрыемства з просьбай азнаёміць яе з правіламі
унутранага працоўнага распарадку. Дадзенае зварот зарэгістравана ў часопісе зваротаў грамадзян і яму прысвоены адпаведны нумар звароту.
Аналягічна зарэгістравана калектыўны зварот работнікаў прадпрыемства па пытанні аплаты службовых камандзіровак.
На адрас начальніка прадпрыемства ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі і папярэджанні парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, прычын і умоў ім спрыяючых, па выніках разгляду якога двое супрацоўнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшы памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
малодшы саветнік юстыцыі Е.А. Казакова