Нюансы пры ўсталёўцы відэаназірання
У сучасных умовах жыцця сістэмы відэаназірання не з'яўляюцца чымсьці неверагодным, паколькі відэакамеры можна ўбачыць паўсюль. Заканадаўствам вызначана, што ўстаноўка відэаназірання ў сваім доме або кватэры з'яўляецца законнай і, як правіла, служыць для аховы і абароны памяшкання.
Разам з тым, грамадзянам, якія жадаюць усталяваць у пад'ездах шматкватэрных дамоў, на тэрыторыі прыватнага жылога фонду сістэму відэаназірання, неабходна ўлічваць наступныя аспекты.
Па правілах ч.1 арт.18 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» пад інфармацыяй аб прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальнымі данымі варта разумець, у тым ліку, звесткі, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу, таямніцу тэлефонных перамоваў, паштовых і іншых паведамленняў, звесткі, якія датычацца стану здароўя гэтай асобы.
Такім чынам, калі камера будзе ўстаноўлена ў напрамку суседскай дзверы, то гэта можа быць расцэнена як умяшанне ў прыватнае жыццё, бо тут відавочная неправамерная мэта такога відэаназірання.
Для таго, каб усталяваць сістэму відэаназірання ў шматкватэрным жылым доме з накіраваннем камер на ўсіх, хто ўваходзіць/выходзіць, неабходна на агульным сходзе ўласнікаў кватэр прыняць рашэнне аб устаноўцы сістэмы відэаназірання, за якое прагаласуе больш за палову ўдзельнікаў сумеснай домаўладання.
Пасля чаго, спецыялізаванай арганізацыяй будзе ажыццёўлены мантаж сістэмы відэаназірання для забеспячэння бяспекі жыльцоў, але з улікам неўмяшання ў прыватнае жыццё іншых грамадзян.
Уласнiкi жылых дамоў i зямельных участкаў маюць права самастойна ўсталёўваць (ажыццяўляць мантаж) сродкаў аховы iндывiдуальнага карыстання, у тым лiку i камеры вiдэаназiрання. Пры гэтым размяшчэнне i мантаж уласнiкамi жылога дома i зямельнага ўчастка камер вiдэаназiрання не павiнны парушаць канстытуцыйныя правы грамадзян на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабiстае жыццё.
Аднак, калі «злапалучная» камера відэаназірання ўжо ўстаноўлена, а грамадзянін мяркуе, што пры відэаздымцы парушаюцца яго грамадзянскія правы і законныя інтарэсы, ён мае права абскардзіць
рашэнне таварыства ўласнікаў аб устанаўленні камер відэаназірання ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган або выкарыстоўваць формы абароны, прадугледжаныя арт. 11 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, шляхам падачы ў суд адпаведнай іскавай заявы.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Таццяна Іванова