З студзеня на Віцебшчыне будзе запушчана новая схема правядзення кадравых дзён
– З студзеня мы запусцім новую схему правядзення кадравых дзён, – адзначыў Мікалай Шарснёў. – Дырэктары пры прызначэнні на пасаду або падаўжэнні кантракту будуць прадстаўляць канкрэтныя разлікі па дасягненні зададзеных параметраў. Кіраўнік павінен разумець, што часу ў яго на разваручванне няма, з першага ж дня неабходна ўключацца ў працу на вынік, займацца стратэгічнымі задачамі, каб не ўгразнуць у бягучцы.
На пасаду намесніка старшыні Дубровенскага райвыканкама прызначаны Алег Кір'янаў, які працаваў начальнікам вытворчасці УП ЖКГ «Дубровіна-Камунальнік». У рэальным сектары эканомікі раёна пераважае сельскагаспадарчы вектар. Новаму намесніку неабходна прыцягваць інвестараў для адкрыцця новых вытворчасцей у прамысловай сферы, напрыклад, у дрэваапрацоўцы. Што замінае вырабляць тыя ж пелеты і прадаваць іх на экспарт? У раёне ёсць пустыя плошчы закрытых цэхаў – каўбаснага, маслазавода. Іх можна выкарыстоўваць. У той жа час эканоміка сяла – гэта пачатак пачаткаў, у ёй закладзены ўсе далейшыя поспехі рэгіёна. Інвеставаць трэба ў першую чаргу ў стварэнне спрыяльных умоў для развіцця галін раслінаводства і жывёлагадоўлі.
Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Аскерка лічыць, што райвыканкаму неабходна распрацаваць праграму развіцця жывёлагадоўчай галіны.
Новы дырэктар у прадпрыемства «Гняздзілава-Агра» Докшыцкага раёна – Іван Комзакаў, з чэрвеня гэтага года ён выконваў абавязкі кіраўніка гаспадаркі. Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на нізкія паказчыкі выхаду прадукцыі на гектар ворнай зямлі і гектар сельскагаспадарчых угоддзяў,
шчыльнасці кароў, падзенне прывесаў маладняку. Яшчэ нядаўна прадпрыемства лічылася лідарам па вытворчасці малака ў раёне. Цяперашнія надоі не цешаць. Вярнуць былыя малочныя поспехі – галоўная задача кіраўніка. Прасчаты, дапушчаныя ў кармовытворчасці, павінны паслужыць урокам на наступны сезон. Нямала важна пры планаванні вынікаў вырашыць пытанні і з тэхнічным забеспячэннем машынна-трактарнага парку, каб своечасова пасеяць і сабраць ураджай.
Гаспадарка «Бешанковічы аграсэрвіс» велізарная – амаль 13 тыс. га сельгасугоддзяў, 8 тыс. га ворнай зямлі. Ранейшы дырэктар, прызначаны два гады таму, аказаны давер не апраўдаў. Па маладосці і неабведанасці не змог нават наладзіць дысцыпліну ў працоўным калектыве. З навядзення парадку і выканаўчай дысцыпліны пачне сваю працу новы дырэктар Ірына Асташкевіч. Аб праблемах прадпрыемства яна ведае не па чутках, два гады працавала тут галоўным заатэхнікам.
– З вашым патэнцыялам зямлі трэба стварыць моцную кармавую базу для жывёлагадоўлі, – сказаў Мікалай Мікалаевіч. – А каб не страціць кіравальнасць, участкі варта перавесці на ўмовы гаспадрасчету, стымуляваць тых, хто здолеў знізіць затраты, перавыканаць план. Матывацыя працы спрацоўвае лепш за пугу жорсткай дысцыпліны.
Камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкаму даручана ўзяць пад свой кантроль буйныя валаўтваральныя для раёнаў сельгаспрадпрыемствы і прааналізаваць тэхнічнае аснашчэнне кожнага, дапамагчы ім набыць новую тэхніку.
Да страт прывёў ААТ «Новая Дубрава-Агра» ў Лёзненскім раёне і былы выканаючы абавязкі дырэктара – галоўны заатэхнік Дзмітрый Ермакоў. Камітэтам дзяржаўнага кантролю выяўлена шкода, якую прычыніў гаспадарцы няўдалы кіраўнік. Дзмітрый Ермакоў звольнены па Дэкрэце №5 – па дыскрэдытуючых абставінах. Рэанімаваць «Новую Дубраву-Агра» даручана Анатолю Сімчанку. Былы кіраўнік пакрые шкоду, і ў раёне ўпэўнены, што прадпрыемства пойдзе ў рост.
Вось ужо 12 гадоў кіруе ААТ «АграВідзы» Браслаўскага раёна Уладзімір Залатуха. І хоць паказчыкі тут сярэднія, усё ж заробленых грошайхапае і на заробак работнікам, і на бягучыя патрэбы. Выручка ў гаспадарцы фарміруецца за кошт прадукцыі жывёлагадоўлі. Дырэктар распавёў пра нестандартную тэхналогію нарыхтоўкі канцэнтраваных кармоў для буйной рагатай жывёлы. Старшыня аблвыканкама даручыў камітэту вывучыць гэты вопыт і пры станоўчых выніках распаўсюдзіць яго па вобласці.
Нядрэнныя вынікі гаспадарання і ў дырэктара ААТ «Прыдубровенскае» Дубровенскага раёна Алега Валадкевіча. Паказчыкі крыху вышэй за сярэднія, і прадпрыемства працуе стабільна.
Дэтальнае разбіранне памылак важнае для кожнага кіраўніка. Дырэктару КУСГП «Лепельскае» Раману Місніку ўказана перагледзець структуру пасяўных плошчаў. Дырэктару ААТ «Ельня-Агра» Міхаілу Якімовічу пастаўлена задача зрабіць правільны падбор тэхнікі з улікам гліністых глебаў, апрабаваць тэхналогію апрацоўкі земляў, каб рэкамендаваць яе астатнім гаспадаркам Шаркаўшчынскага раёна.
Сёння запатрабаваны выніковы менеджмент, які прывядзе любое прадпрыемства да рэнтабельнай працы. Не наступляць на старыя граблі, а выбудоўваць новую лагістыку кіравання вытворчасцю – такое патрабаванне кіраўніка вобласці.
Святлана ДЗЕДЗІНКІНА, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.