Навацыі для плацельшчыкаў узносаў у ФСАН
Бясспрэчным для усіх наймальнікаў, без выключэння, з'яўляецца тое, што яны абавязаны своечасова сплачваць у бюджэт ФСАН унёскі за сваіх работнікаў і не дапускаць утварэння запазычанасці, паколькі аплата ўнёскаў наўпрост звязана з фарміраваннем сацыяльных (выплата дапамогі) і пенсійных правоў грамадзян.
У мэтах удасканалення дзеючага заканадаўства 6 студзеня 2021 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон, якім уведзены ў дзеянне Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Нягледзячы на тое, што змены закранулі шэраг артыкулаў, акцэнтаваць увагу хацелася б на адказнасці наймальнікаў у сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Так, канкрэтызаваны круг асоб, у адносінах да якіх будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць за даўгі перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – Фонд), а менавіта, службовыя асобы або іншыя ўпаўнаважаныя асобы плацельшчыка альбо індывідуальныя прадпрымальнікі або іншыя фізічныя асобы, якія прадстаўляюць працу грамадзянам па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах.
Пры гэтым, у адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія сплачваюць унёскі за сябе, адміністрацыйная адказнасць прымяняцца не будзе.
З 1 сакавіка 2021 года ўжосточана адказнасць за парушэнне выплаты абавязковых страхавых унёскаў або унёскаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў Фонд.
Да прыкладу, калі наймальнік не заплаціць своечасова ў бюджэт Фонду ўнёскі за фізічных асоб на суму больш за дваццаць базавых велічынь, ён можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.15 КоАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем штрафу ў памеры ад 2 да 20 базавых велічынь (ад 58 да 580 рублёў).
За непрадстаўленне ва ўстаноўленыя тэрміны ў органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва справаздачнасці формы 4-фонд, а таксама звестак персоніфікаванага ўліку будзе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 24.11 КоАП (да 01.03.2021 – артыкул 23.16). У цяперашні час санкцыя артыкула прадугледжвае толькі накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў
памерам да 20 базавых велічынь (да 580 рублёў).З улікам выкладзенага, паколькі менавіта са страхавых узносаў дзяржава выплачвае пенсіі, дапамогу беспрацоўным, пакрывае выплаты па бальнічных, дзяржавай і надалей будуць прымацца меры па абароне сацыяльных правоў грамадзян.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Таццяна Іванова