Наваполацкая зямля прыняла найлепшых дзяржаўных абвінаваўцаў

Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на базе пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены рэспубліканскі вучэбна-практычны семінар.

Тэма - пытанні рэалізацыі органамі пракуратуры функцыі падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання і павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі пракуратур абласцей і г.Мінска, прадстаўнікі судовага корпуса рэгіёну, а таксама пракурорскія работнiкi аддзелаў, якія ажыццяўляюць нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах.

Мэтай правядзення семінара з'явілася павышэнне узроўню прафесійных ведаў пракурорскіх работнікаў, якія падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, удасканаленне нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах, а таксама абмен вопытам арганізацыі работы і правапрымянення.

Мэтавая аўдыторыя і тэмы семінара выбраны зыходзячы з найбольш актуальных пытанняў па названай галіне нагляду і змяненняў, якія адбываюцца ў заканадаўстве крымінальна-прававой сферы.

Адкрываючы вучэбны форум Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк падзякаваў прысутных за праведзеную працу, пры гэтым прадэманстраваў зборнік прамоваў дзяржаўных абвінаваўцаў і выказаў упэўненасць на далейшае развіццё навукова-практычнай работы ва ўвераным ведамстве.

Адзначана, мерапрыемства, як і планавалася, праведзена ў рэжыме дыялогу, па некаторых пытаннях вялася ажыўленая дыскусія. Акрамя абмеркавання наспелых пытанняў і спрэчных момантаў у правапрымяняльнай практыцы, адбылося ўзнагароджанне лепшых пракурорскіх работнікаў. Ключавым жа момантам рэспубліканскага семінара стала інтэлектуальная прававая гульня «Брэйн-рынг» сярод каманд з ліку пракурорскіх работнікаў абласцей і г.Мінска. У упартай барацьбе каманда пракуратуры Віцебскай вобласці заняла першае месца.

Семінар праведзены дастаткова цікава з пункту гледжання яго шматпланавасці і магчымасці прымяніць атрыманую інфармацыю на практыцы.

Намеснік начальніка аддзела па
наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых рашэнняў па крымінальных справах У. Сузанскі