Аб адзіным рэестры ліцэнзій
З 1 ліпеня 2020 года ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2020 №365, якой прадугледжана ўвядзенне ў дзеянне Адзінага рэестра ліцэнзій – дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы, якая змяшчае даныя аб выдадзеных спецыяльных дазволах (ліцэнзіях).
Указаная пастанова прынята ў развіццё Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.09.2019 №326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання», якім аптымізаваны шэраг пытанняў, звязаных з атрыманнем ліцэнзій.
У рэестр уключаецца вызначаны пералік звестак аб суб'ектах ліцэнзійных праваадносін, такіх як найменне суб'екта, дата атрымання ім ліцэнзіі, яе нумар, від дзейнасці, на ажыццяўленне якога такая ліцэнзія выдаецца, тэрмін дзеяння і іншыя.
Такіх інфармацыя з'яўляецца агульнадаступнай, за выключэннем звестак аб фізічных асобах, якія маюць ліцэнзіі на права калекцыянавання і экспанавання зброі і боепрыпасаў, а таксама іншай інфармацыі, доступ да якой абмежаваны заканадаўчымі актамі.
Доступ да рэестра ажыццяўляецца праз сетку Інтэрнэт (license.gov.by), што дазваляе любому карыстальніку аператыўна ўсталяваць наяўнасць дзеючай ліцэнзіі на той ці іншы від дзейнасці ў юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка.
Функцыянаваннем дадзенай сістэмы забяспечваецца даступнасць такой інфармацыі для суб'ектаў гаспадарання, што дазволіць пазбегнуць пэўных рызык пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку пры заключэнні здзелак.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем
заканадаўства і
законнасцю
прававых актаў пракуратуры
обласці
Андрэй Нiзюлько