Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны

Органамі пракуратуры вобласці забяспечаны сістэмны нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы, распараджэнні і захаванасці маёмасці сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

У ходзе правядзення масавых палявых работ на пастаяннай аснове аналізуецца эфектыўнасць прымаемых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, кіраўнікамі сельсаўгас арганізацый мер па выкананні патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», забеспячэнні захаванасці маёмасці, спыненні фактаў бязгаспадарнасці, нерацыянальнага выкарыстання матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, забеспячэнні працоўнай дысцыпліны і бяспечных умоў працы.

За 9 месяцаў 2020 года ў вобласці на прадпрыемствах сельскагаспадарчай галіны ў выніку няшчасных выпадкаў цяжка траўмаваны 26 (18) работнікаў: у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Глыбоцкім, Полацкім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім раёнах – па 1 выпадку; Бешанковіцкім, Ушацкім, Міёрскім, Аршанскім раёнах - па 2; Шумілінскім раёне – 3; Віцебскім раёне – 4 выпадкі.

Большасць траўм адбыліся пры выкананні рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, альбо звязаныя з транспартам – 17 і пры абслугоўванні жывёлы – 6.

Аналіз прычын і ўмоў няшчасных выпадкаў сведчыць аб тым, што не ўсімі наймальнікамі надаецца належная увага выкананню патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, службы аховы працы прадпрыемстваў працуюць неэфектыўна, нягледзячы на наяўнасць адпаведных паўнамоцтваў. Прафілактычная праца кіраўніцтва і асоб, адказных за ахову працы прадпрыемстваў, часта не прыносіць належнага выніку, бяспечная арганізацыя працы належным чынам не арганізавана, што з'яўляецца адной з прычын траўмавання работнікаў.

Вынікі нагляднай дзейнасці сведчаць аб тым, што пракурорамі па-ранейшаму выяўляюцца недахопы ў дзейнасці камісій па ахове працы, мабільных груп, што ў далейшым негатыўна адбіваецца на стане працоўнай і выканаўчай дысцыпліны,

узровень аховы працы ў арганізацыях, а прымаемыя меры часта фармальныя і не спрыяюць выкараненню прычын і ўмоў, якія спрыяюць траўматызму.

 Да прыкладу, пракуратурай Віцебскага раёна пры правядзенні праверкі выканання райвыканкамам функцый па дзяржаўным кіраванні ў галіне аховы працы было ўстаноўлена, што дзяржаўнае кіраванне аховай працы на тэрыторыі раёна ажыццяўляецца не на належным узроўні, работа камісіі па ахове працы і камісія па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» фармальная і не адпавядае прад'яўляемым патрабаванням, планаваныя райвыканкамам мероприятия, з'яўляюцца нязменнымі з года ў год, носяць агульны характар.

Пракуратурай Аршанскага раёна устаноўлена, што прымаемыя  выканкамам меры па забеспячэнні ў арганізацыях раёна заканадаўства аб ахове працы, папярэджанні вытворчага траўматызму часта носяць  фармальны характар.

Аналагачныя парушэнні ў дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены пракурорамі Чашніцкага,  Лёзненскага і Талачынскага раёнаў.

Пры ажыццяўленні наглядных мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца пытанням выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў перыяд масавых палявых работ.

Па-ранейшаму ў дзейнасці суб'ектаў АПК пракурорамі выяўляецца значная колькасць парушэнняў дзеючага заканадаўства.

Да прыкладу, устаноўлена, што гаспадаркамі не забяспечана правядзенне інструктажоў, перадрэйсавых медыцынскіх абследаванняў кіроўцаў, адсутнічае кантроль за выкарыстаннем работнікамі спецадзення, у тым ліку пры правядзенні зварачных работ. Рамонтныя майстэрні не абарудваны санітарна-бытавымі памяшканнямі, не створаны ўмовы для выканання работнікамі правіл асабістай гігіены, адсутнічаюць  тазікі, мыйныя сродкі і аднаразовыя ручнікі. Бытавыя памяшканні знаходзяцца ў антысанітарным стане (КУСХП ім. Свярдлова, ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», СРДУП «Улішыцы-Агра» Гарадоцкага раёна, ААТ «Даватарскі», ААТ «Жвіранка» Шаркаўшчынскага раёна, ААТ «Чашніцкі аграсэрвіс», ААТ«Праземле-Агра», ААТ «Ведренскае-Агра» Чашніцкага раёна, КУП «Племзавод «Рэканструктар», ААТ «Абольцы», ААТ «Жукнева» Талачынскага раёна, ААТ «Новыя Гаряны», УП «П-С Карпекі», КУСХП «Захарнічы» Полацкага раёна, ААТ «Усход-Чырына», СХФ імя Смірнова, КУ(СХ)П «Прыдняпроўскі» Дубровенскага раёна, ДП «ДраздыАгра», УП «Вядзярава», ААТ «Бешанковіцкі аграсэрвіс» Бешанковіцкага раёна і іншыя).

Па выніках правядзення наглядных мерапрыемстваў у перыяд пасяўной кампаніі райпракурорамі ўнесена 20 прадстаўленняў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 30 работнікаў гаспадарак, да адміністрацыйнай – 16 асоб.

З пачатку правядзення ўборачных работ унесена 38 прадстаўленняў, вынесена 39 прадпісанняў, па патрабаванні пракурораў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10 службовых асоб, 59 асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Выяўленыя парушэнні сведчаць аб невыкананні элементарнай працоўнай і выканаўчай дысцыпліны самімі работнікамі сельгаспрадпрыемстваў.

Так, па прычыне асабістай недысцыплінаванасці механізатараў дапускаецца эксплуатацыя збожжаўборачнай тэхнікі без ахоўных кажухоў раменных перадач жняярак (ААТ «Белянева», ААТ «Белая Ліпа» і СУП «Саўгас ім.Машэрава» Сенненскага раёна, ААТ «Праземле-Агра Чашніцкага раёна, КУП «Селяўшчына», КУСХП «Краснаполле» і КУП «Дворышча-Рос» Расонскага раёна і іншыя).

Указаныя работнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай, дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці. 

Кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў ігнаруюцца патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, якія тычацца забеспячэння камбайнаў і збожжасушыльных комплексаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, навучання работнікаў па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму (Аршанскі, Дубровенскі, Бешанковіцкі, Сенненскі і іншыя раёны).

Усяго за перыяд уборачнай кампаніі 2020 адбылося 3 узгаранні збожжасушыльных установак (пашкоджанні даху) і 3 узгаранні камбайнаў (пашкоджаны маторныя адсекі, колы). Вядуцца расследаванні.

Па выніках праведзеных праверак па пытаннях вытворчага траўматызму за 9 месяцаў 2020 г.

органамі пракуратуры вобласці ўнесена 16 прадстаўленняў, па патрабаванні пракурораў да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 47 службовых асоб. Выяўленыя парушэнні таксама адлюстраваны ў комплексе ў іншых актах пракурорскага рэагавання

Аналагічныя праверкі будуць працягнуты органамі пракуратуры і ў далейшым. 

Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці     
Вольга Грыцкевіч