Аб нецярпімасці да наркотыкаў
Пракуратурай Віцебскай вобласці прымаецца шэраг мер, накіраваных на фарміраванне ў грамадстве, сярод моладзі атмасферы нецярпімасці да наркотыкаў.
Так, пракуратурай вобласці ў снежні 2019 г. па дадзенай праблематыцы з дэманстрацыяй метадычнага матэрыялу праведзены сустрэчы з педагогамі і навучэнцамі УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО», УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.П.М.Машэрава».
Раней пракуроры таксама праводзілі сустрэчы з навучэнскай моладдзю ў каледжах, ліцэях, школах вобласці.
Пры гэтым для правядзення такой работы і ў далейшым на пастаяннай аснове ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, праз органы кіравання адукацыяй – у каледжы, ліцэі і школы, а таксама пракурорам накіраваны распрацаваны пракуратурай Віцебскай вобласці зборнік інфармацыйных матэрыялаў аб прафілактыцы наркаманіі ў моладзевым асяроддзі.
Неабходна адзначыць, што падрыхтаваны профільны зборнік аналагаў у рэспубліцы не мае.
У дадзеным зборніку ўніфікаваны ў даступнай форме звесткі аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, наступствах іх ужывання і распаўсюджвання ў медыцынскім і прававым аспектах.
Работа ў дадзеным напрамку будзе працягнута.
Старшы памочнік пракурора вобласці
Антон Волкаў