Аб правільным прымяненні мер адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні падатковага заканадаўства
У выпадку выяўлення падчас праверак падатковага заканадаўства фактаў нясплаты або няпоўнай выплаты суб'ектам падатковых плацяжоў упаўнаважанымі органамі вырашаецца пытанне аб прыцягненні яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці па арт.13.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП Рэспублікі Беларусь).
У выпадку здзяйснення правапарушэння па неасцярожнасці, канкрэтная частка названага артыкула, якая падлягае прымяненню, вызначаецца зыходзячы з працэнтнага суадносін паміж сумамі падаткаў, збораў (пошлін), даналічаных за перыяд выканання службовай асобай адпаведных функцый і агульным памерам налічаных суб'ектам плацяжоў за названы перыяд. Пры гэтым, у разлік бярэцца толькі правераны упаўнаважанымі органамі перыяд.
У выпадку, калі такі працэнт складзе больш за адзін, але не больш за тры, адказнасць наступіць па ч.3 арт.13.6 КоАП Рэспублікі Беларусь; больш за тры, але не больш за пяць – па ч.4 арт.13.6 КоАП Рэспублікі Беларусь; больш за пяць – па ч.5 арт.13.6 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Разам з тым, указаныя абставіны не заўсёды правільна аналізуюцца службовымі асобамі кантралюючых органаў пры правядзенні праверак і вядзенні адміністрацыйнага працэсу.
Так, пракуратурай Віцебскай вобласці прынесены пратэст на пастанову службовай асобы УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці па ч.3 арт.13.6 КоАП Рэспублікі Беларусь па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Б., які з'яўляецца кіраўніком і галоўным бухгалтарам ТАА «С.».
Устаноўлена, што пры вызначэнні вышэйназванага працэнтнага суадносін службовай асобай кантралюючага органа былі ўлічаны толькі падатковыя плацяжы, налічаныя Б. за адзін год, а не за час выканання ім адпаведных абавязкаў у рамках перыяду праверкі, што пацягнула няправільны разлік і, як следства, няправільную кваліфікацыю яго дзеянняў.
Судом Кастрычніцкага раёна г.Віцебска пратэст быў задаволены, а справа ў дачыненні да Б. накіравана на новы разгляд.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры
вобласці
Андрэй Нізюлько