Аб прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі
З мэтай прызнання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі пракуратурай Віцебскай вобласці на пастаяннай аснове аналізуюцца крымінальныя справы, матэрыялы спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, іншыя матэрыялы праверак праваахоўных органаў вобласці, а таксама штодзённа праводзіцца маніторынг глабальнай сеткі Інтэрнэт (сацыяльныя сеткі, тэлеграм-каналы (чаты).
Як правіла, падчас названай працы ўстанаўліваюцца факты публічнага давядзення неабмежаванаму колу асоб паведамленняў (публікацый) з заклікамі да блакавання руху на аўтамабільных дарогах і чыгуначных пуцях, масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, здзяйснення актаў вандалізму, аказання супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, прымянення гвалту ў дачыненні да апошніх, знішчэння і пашкоджання маёмасці, у тым ліку названых органаў і дзяржавы, з мэтай перашкоды іх законнай дзейнасці, альбо, нібыта, з помсты за выкананне службовых абавязкаў, а таксама каментарыі з абразамі і пагрозамі ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, дзяржслужачых, членаў іх сем'яў.
У асноўным, доступ да названых вышэй рэсурсаў ажыццяўляецца бесперашкодна і без абмежаванняў любой асобай (карыстальнікам), якая выкарыстоўвае глабальную сетку Інтэрнэт і мэсэнджары.
Маніторынг названых рэсурсаў паказвае, што іх, так званая «Адміністрацыя» не прымае якіх-небудзь дзеянняў па блакаванні або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці.
У адпаведнасці з арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму» экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць) - дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства (далей, калі не пазначана іншае, - грамадзяне) альбо палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый, у тым ліку замежных або міжнародных арганізацый або іх прадстаўніцтваў (далей, калі не пазначана іншае, - арганізацыі), фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць,
суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:· гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
· захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
· стварэння экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні;
· спрыяння ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці;
· распаўсюджвання ў гэтых мэтах загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, дыскрэдытуючых Рэспубліку Беларусь;
· абразы ў гэтых мэтах прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
· стварэння ў гэтых мэтах незаконнага ўзброенага фарміравання;
· ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці;
· распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку здзяйснення ў названых мэтах супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, парадку кіравання, жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару і годнасці асобы, маёмасці;
· арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, звязаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, захопу будынкаў і збудаванняў, іншых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскіпарадку, альбо актыўнага ўдзелу ў іх па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы;
· здзяйснення ў гэтых мэтах незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў;
· прапаганды выключнасці, перавагі або непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або моўнай прыналежнасці;
· распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраблення, выдання, захоўвання або перавозкі такіх матэрыялаў у мэтах распаўсюджвання;
· рэабілітацыі нацызму, прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а роўна захоўвання або набыцця такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання;
· перашкоды законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, здзейсненага з прымяненнем гвалту, пагрозы яго прымянення, падману, падкупу, а роўна прымянення гвалту або пагрозы гвалтам у дачыненні да блізкіх названых службовых асоб у мэтах перашкоды іх законнай дзейнасці або прымусу да змены характару такой дзейнасці або з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў;
· фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці;
· публічных заклікаў да арганізацыі або правядзення ў гэтых мэтах незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або
правядзення, альбо прыцягнення асоб да ўдзелу ў такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымянення гвалту, падману або выплаты ўзнагароджання, альбо іншай арганізацыі або правядзення такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання адной або некалькім асобам або прычыненне ўрону ў буйным памеры;· публічных заклікаў да дзеянняў, пазначаных у абзацах другім - семнаццатым названай часткі, а таксама публічнага апраўдання такіх дзеянняў.
У сілу арт.6 названага Закона, у тым ліку органы пракуратуры, з'яўляючыся суб'ектамі процідзеяння экстрэмізму ў межах кампетэнцыі, пры выяўленні фактаў парушэння заканадаўства ў сферы процідзеяння экстрэмізму, а роўна пры атрыманні звестак аб такіх фактах, рэалізуюць паўнамоцтвы па процідзеянні экстрэмізму ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Згодна арт.19 Закона распаўсюджванне, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і перавозка ў мэтах распаўсюджвання забараняюцца.
Экстрэмісцкія матэрыялы - сімволіка і атрыбутыка, інфармацыйная прадукцыя (друкаваныя, аўдыё-, аўдыёвізуальныя і іншыя інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, плакаты, партрэты, транспаранты і іншая наглядная агітацыя, рэкламная прадукцыя), прызначаныя для публічных
дэманстрацыі, выкарыстання і распаўсюджвання альбо распаўсюджаныя любым спосабам у мэтах уцягвання ў экстрэмісцкую дзейнасць і яе прапаганды і прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.Улічваючы, што інфармацыйная прадукцыя, размешчаная ў названых Інтэрнэт-рэсурсах, змяшчае заклікі да супрацьпраўных дзеянняў, пералічаных вышэй, то яна з'яўляецца экстрэмісцкай.
У сувязі з выкладзеным, а таксама на падставе арт.19 Закона, пракурорамі рэгіёнаў Віцебскай вобласці ў тэрытарыяльныя суды вобласці накіроўваюцца ў парадку арт.ст.361-362 ГПК Рэспублікі Беларусь заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
У далейшым копія рашэння суда аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі накіроўваецца ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь для ўключэння дадзенай інфармацыі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама блакіроўкі Інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Праца ў дадзеным напрамку працягваецца.
Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб дзяржаўнай бяспецы
Аляксей Лысакоў