Аб праведзенай рабоце па процідзеянні карупцыі ў Віцебскай вобласці ў 2016 годзе

Выконваючы патрабаванні заканадаўства, накіраванага на барацьбу з карупцыяй, указанні Кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні эфектыўнасці работы ў дадзеным напрамку, праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі Віцебскай вобласці праводзіцца пастаянная і мэтанакіраваная работа па процідзеянні карупцыі, мінімізацыі яе негатыўнага ўздзеяння на жыццядзейнасць нашай дзяржавы.

Сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых ведамстваў у вобласці штогод выяўляецца і спыняецца значная колькасць найбольш небяспечных фактаў праявы карупцыі – злачынстваў карупцыйнай накіраванасці.

У адпаведнасці з дзеючым Пара​дкам фарміравання звестак аб карупцыйных злачынствах у Віцебскай вобласці за 12 месяцаў 2016 г. улічана 168 карупцыйных злачынстваў, што на 9 злачынстваў менш чым у 2015 годзе.

Удзельная вага карупцыйных злачынстваў у агульнай колькасці зарэгістраваных па вобласці злачынстваў складае 1,5 % (па вобласці ўсяго зарэгістравана 10 855 злачынстваў). У цэлым па рэспубліцы ўдзельная вага дадзенага віду злачынстваў склала 1,7%.

У складзе карупцыйнай злачыннасці пераважаюць факты хабарніцтва і крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Найбольш злачынстваў дадзенай катэгорыі зарэгістравана ў г. Віцебску (43), Аршанскім раёне і г. Орша (32), Полацкім раёне (24).

Па галінах і сферах дзейнасці найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў у аналізуемым перыядзе зарэгістравана ў гандлі – 32, у сферы транспарту - 28, у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці – 26 злачынстваў. 9 карупцыйных злачынстваў здзейснена ў сферы дзяржаўнага кіравання, 5 злачынстваў – супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 132 асобы (за 2015 г. – 85), у дачыненні да якіх пастаноўлены прыгаворы суда, што ўступілі ў законную сілу, альбо справы спынены па нерэабілітуючых падставах, гэта значыць з прызнаннем наяўнасці складу злачынства.

У тым ліку да адказнасці прыцягнуты: кіраўнік органаў мясцовай

улады, 4 супрацоўнікі праваахоўных органаў, 63 асобы, якія займалі пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый (у тым ліку 30 кіраўнікоў юрыдычных асоб), 33 асобы, якія займалі пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых функцый.

Прыгаворам судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда пастаноўлены абвінаваўчы прыгавор у дачыненні да службовых асоб (намеснік генеральнага дырэктара, начальнік упраўлення, начальнік аддзела) ААТ «Нафтан», якія прызнаны вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.424, ч. 2, ч.3 арт.430 КК Рэспублікі Беларусь, і асуджаны да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі.

Абвінавачванымі прычынена шкода ААТ «Нафтан» у асабліва буйным памеры (у адноўлены ў ходзе следства ў поўным аб'ёме) на агульную суму больш за 46 млрд. рублёў (без уліку дэнамінацыі). Акрамя таго, імі атрыманы хабары на агульную суму 247 000 еўра.

Аналіз прычын і ўмоў, якія здзяйсняюцца каррупцыйных правапарушэнняў паказвае, што найбольш распаўсюджанымі прычынамі іх здзяйснення застаюцца карыслівыя матывы - імкненне службовых асоб да асабістага ўзбагачэння, незаконнага атрымання матэрыяльных каштоўнасцей, а таксама жаданне службовых асоб схаваць недахопы і ўпушчэнні ў працы, пазбегнуць матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці, стварыць бачнасць эканамічнага дабрабыту, выканаць даведзеныя паказчыкі ў працы і г.п. Шмат у чым спрыяюць здзяйсненню злачынстваў і нізкі ўзровень працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў арганізацыі, адсутнасць належнай сістэмы кантролю яе кіраўнікоў за службовай дзейнасцю падпарадкаваных супрацоўнікаў.

Усяго за 2016 год органамі пракуратуры вобласці праведзена больш за 120 праверак па пытаннях выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх унесена 464 акты нагляду, узбуджана 9 крымінальных спраў, да рознага віду адказнасці прыцягнута больш за 300 асоб. Па патрабаванні пракурораў узгаднена шкода ў агульнай суме больш за 47 тыс. рублёў.

У ходзе нагляднай дзейнасці устанаўліваліся парушэнні як непасрэдна Закона Рэспублікі Беларусь «Аббарацьбе з карупцыяй», так і іншага заканадаўства, накіраванага на папярэджанне карупцыі і мінімізацыю карупцыйных рызык.

Так, выяўлены парушэнні ў частцы арганізацыі работы па процідзеянні карупцыі, забеспячэнні захаванасці маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў са значнай доляй дзяржавы ва ўстаўным фондзе, факты неналежнага ажыццяўлення кадравымі службамі дзяржаўных органаў і арганізацый фінансавага кантролю за асобамі, абавязанымі дэклараваць свае даходы і маёмасць, а таксама кантролю за выкананнем прававых забарон, устаноўленых у мэтах размежавання службовых (працоўных) абавязкаў і асабістых, групавых і іншых пазаслужбовых інтарэсаў дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб.

У мэтах папярэджання негатыўных наступстваў у сферы закупак, выяўлення парушэнняў парадку размяшчэння інфармацыі аб закупках, фактаў няправільнага выбару канкрэтных працэдур закупак, парушэння парадку заключэння дагавораў па выніках закупак пракурорамі забяспечаны пастаянны маніторынг «Інфармацыйнай сістэмы «Тэндэры».

Па патрабаванні пракурораў адменены вынікі працэдур закупак, праведзеных з парушэннем заканадаўства на агульную суму 15 млрд. недэнамінаваных рублёў (як бюджэтных, так і сродкаў дзяржаўных прадпрыемстваў). Пракурорамі забяспечана эканомія бюджэтных сродкаў у суме больш за 1,6 млрд. недэнамінаваных рублёў.

У кастрычніку бягучага года арганізавана і праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на папярэджанне карупцыйных рызык у закупках цалкам або часткова за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. У большасці раёнаў вобласці выяўлены шэраг істотных парушэнняў заканадаўства. Па выніках названай праверкі пракурорамі гарадоў і раёнаў унесена 18 прадстаўленняў, 13 прадпісанняў, вынесена 20 афіцыйных папярэджанняў.

Пракуратурай вобласці падрыхтавана абагульненае прадстаўленне аб устараненні парушэнняў заканадаўства аб процідзеянні карупцыі ў сферы закупак у Віцебскі аблвыканкам, а таксама абагульненні па названых пытаннях для пракурораў і праваахоўных органаў

вобласці. Па выніках названай праверкі па патрабаванні пракурораў 42 асобы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, 4 – да адміністрацыйнай.

У цэлым, аналіз сведчыць аб дастаткова высокай эфектыўнасці работы праваахоўных органаў вобласці па барацьбе з карупцыяй. Разам з тым, маюцца асобныя недахопы і ўпушчэнні, на ўстараненне якіх і будуць накіраваны асноўныя намаганні органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ў 2017 годзе.

Аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці
па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю