Аб прафілактыцы правапарушэнняў, здзейсненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення
П'янства – сур'ёзная перашкода на шляху развіцця любога грамадства. Здзяйсненне многіх правапарушэнняў наўмысных і неасцярожных, гвалтоўных і карыслівых, супраць грамадскага парадку і грамадскай бяспекі звязана з ужываннем алкаголю
У прафілактыцы правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янэння, важную ролю адыгрывае іх прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы.
Згодна з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі падлягаюць асобы, хворыя хранічным алкагалізмам, якія сваімі паводзінамі, звязанымі са злоўжываннем алкаголем, сістэматычна парушаюць грамадскі парадак, працоўную дысцыпліну або правы іншых грамадзян.
Ізаляцыі ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі падлягаюць грамадзяне, хворыя хранічным алкагалізмам, якія на працягу года тры і больш раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янэння, былі папярэджаны аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі і на працягу года пасля дадзенага папярэджання прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янэння. Таксама ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі могуць быць накіраваны грамадзяне, абавязаныя пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якія двойчы на працягу года парушылі працоўную дысцыпліну па прычыне ўжывання алкагольных напояў, у сувязі з гэтым былі папярэджаны аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый і на працягу года пасля дадзенага папярэджання парушылі працоўную дысцыпліну па прычыне ўжывання алкагольных напояў.
Выяўленнем такіх асоб, падрыхтоўкай матэрыялаў для іх накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, выкананнем адпаведных рашэнняў судоў займаюцца органы ўнутраных спраў.
Ці пакутуе грамадзянін
хроничным алкаголізмам, ці мае патрэбу ў прымусовай ізаляцыі і ў медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, ці мае захворванні, якія перашкаджаюць яго накіраванню у лячэбна-працоўны прафілакторый, устанаўліваюць спецыяльныя медыцынскія камісіі, створаныя ў арганізацыях аховы здароўя.Рашэнні аб накіраванні у лячэбна-працоўны прафілакторый прымаюць суды.
У адпаведнасці з арт.61 Закона нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжанні ў іх ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя яму пракуроры.
Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена абагульненне судова-пракурорскай практыкі па справах гэтай катэгорыі, якое паказала, што ў асноўным у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіроўваюцца непрацуючыя мужчыны старэйшыя за 40 гадоў і жанчыны ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў.
Указанымі грамадзянамі здзяйсняліся, як правіла, такія адміністрацыйныя правапарушэнні, як дробнае хуліганства, распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, з'яўленне ў грамадскім месцы, здзяйсненне прагулаў працы ў стане алкагольнага ап'янення. Часта ад іх дзеянняў пакутавалі члены іх сям'і, блізкія людзі, суседзі, а таксама староннія грамадзяне. Пастаяннае п'янства негатыўна адбіваецца на матэрыяльным дабрабыце сем'яў. Таму прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі з'яўляецца мерай абмежавальнага характару, накіраванай на пераадоленне алкагольнай залежнасці, а таксама спосабам абароны правоў грамадзян ад супрацьпраўных дзеянняў асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Прыцягненне да працы дае магчымасць пагасіць наяўную запазычанасць па аліментах, расходах па ўтрыманні дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і іншых плацяжах.
Варта адзначыць, што некаторыя грамадзяне, трапляючы ў поле зроку праваахоўных і судовых органаў, робяць спробы да вызвалення ад алкагольнай залежнасці шляхам кодавання. Аднак гэтыя меры не з'яўляюцца безумоўнай падставай для адмовы ў накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый, паколькі, акрамя гэтага, у чалавека павінна быць устойлівая рэмісія- устрыманне ад ужывання спіртных напояў на працягу года, належныя паводзіны ў быце, на працы, якія сведчаць аб намеры весці цвярозы лад жыцця.
Пракурор аддзела па наглядзе
за адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах
пракуратуры вобласці
Ірына Таўтын