Аб правядзенні конкурсу
У адпаведнасці з арт. 13 названай Канвенцыі кожная дзяржава-ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асоб і груп за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для крэўскага разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама пагроз, якія яю ствараюцца.
У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з’явай Беларусь нароўні з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі — органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, саарганізатарамі — Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і процідзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.
Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Чакаецца, што ў конкурсных працах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйнымсайте міжнароднага конкурсу www.anticorruption.Iife да 18:00 гадзін (па маскоўскім часе) 1 кастрычніка 2023 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Пасля гэтага да 20 кастрычніка 2023 Нацыянальная конкурсная камісія Рэспублікі Беларусь вызначыць пераможцаў (I месца) і прызёраў (II і III месцы) у кожнай намінацыі, накіруе іх работы для удзелу ў фінале конкурсу. Арганізатарам конкурсу таксама будуць перададзены 10 лепшых плакатаў і 10 лепшых відэаролікаў для размяшчэння на афіцыйным сайце конкурсу і выкарыстання пры падрыхтоўцы розных выстаў (экспазіцый) конкурсных работ.
Фінал конкурсу пройдзе ў кастрычніку - лістападзе 2023 гу падчас якога Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы гэту падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй* (9 снежня 2023 г.).
Віцебская транспартная пракуратура