Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

У 2024 годзе ў Віцебскую транспартную пракуратуру паступіла 18 (у 2023 годзе – 22) зваротаў грамадзян і 18 (16) зваротаў юрыдычных асоб.

У выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства пры разглядзе зваротаў прымаюцца меры пракурорскага рэагавання.

Напрыклад, пры разглядзе скаргаў грамадзян і вывучэнні матэрыялаў спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях Віцебскім транспартным пракурорам адменена 2 пастановы аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў.

Таксама пры разглядзе калектыўнага звароту работнікаў прадпрыемства шэраг довадаў у частцы парушэння працоўных правоў знайшоў сваё пацвярджэнне. Пры правядзенні праверкі ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб працы і процідзеянні карупцыі, вырашана пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці асобных службовых асоб.

У 2024 годзе ў параўнанні з 2023 годам з 15 да 16 павялічылася колькасць разгледжаных зваротаў юрыдычных асоб, з іх 12 (14) задаволены цалкам, 1 (0) – часткова.

Віцебскім транспартным пракурорам у мінулым годзе праведзены асабістыя прыёмы ва УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», Віцебскім філіяле дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», лакаматыўным дэпо Орша імя К.С.Заслонава, Віцебскім вагонным дэпо УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і іншых арганізацыях.

На асабістым прыёме супрацоўнікамі Віцебскай транспартнай пракуратуры прынята 56 (24) асоб.

У межах нагляду за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб праведзена 3 праверкі, падчас якіх выяўлены парушэнні парадку разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку ўнесеных у кнігі заўваг і прапаноў. Па выніках разгляду прадстаўленняў пракурора вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.