Аб выніках праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі

Пракуратурай вобласці праведзена праверка фактычнай наяўнасці, стану, умоў эксплуатацыі і захоўвання, захаванасці і адпуску сельскагаспадарчай тэхнікі ў гаспадарках вобласці.

Вынікі нагляднай дзейнасці сведчаць, што паўсюдна службовымі асобамі дапускаецца безадказнае стаўленне да падрыхтоўкі тэхнікі да правядзення сельскагаспадарчых работ, камплектавання запчасткамі і сродкамі пажаратушэння, забеспячэння палівам і гаруча-змазачнымі матэрыяламі, захаванасці ўласнасці. Здзяйсненню правапарушэнняў у сельскагаспадарчай галіне нярэдка спрыяюць бесгаспадарнасць, халатнае стаўленне да выканання працоўных абавязкаў работнікаў гаспадарак, кіраўнікоў і адказных асоб сельгаспрадпрыемстваў, а таксама адсутнасць належнага кантролю з боку райсельгаспрад.

Органамі ўнутраных спраў Віцебскай вобласці падчас правядзення мерапрыемстваў па аглядзе сельхозтэхнікі ў лютым – сакавіку бягучага года ў гаспадарках паўсюдна выяўляліся парушэнні бухгалтарскага ўліку, працэдур спісання, разукамплектавання і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Па 36 фактах парушэнняў парадку ўліку сельхозтэхнікі ў дачыненні да службовых асоб, работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў арганізавана правядзенне праверак у парадку арт.174 УПК Рэспублікі Беларусь, узбуджана 1 крымінальная справа (па факце крадзяжу камбайна ААТ «Усход-Чырына» Дубровенскага раёна).

Так, устаноўлены 5 фактаў недастачы сельхозтэхнікі (СХФ ім.Ю.Смірнова ААТ «Аршанскі КХП», ААТ «Каманіна» Дубровенскага раёна, КУСХП «Кашчынскае» Чашніцкага раёна, ААТ «Сцяг Перамогі-Агра», ААТ «Камайскі-Агра» Пастаўскага раёна); 15 фактаў разыходжання даных бухгалтарскага ўліку з фактычнай наяўнасцю адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі (ААТ «Барсучанка» Докшыцкага раёна, ААТ «Якубава-Агра» Дубровенскага раёна, ААТ «Задров'е» Аршанскага раёна, ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», ДП «Свіціна-ВМК», «Палітаддзелец-Агра», «Бешанковічы аграсэрвіс» Бешанковіцкага раёна, ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс», ААТ «Новая гвардзя» Браслаўскага раёна, ААТ «Полацкі аграсэрвіс», КУСХП

«Захарнічы» Полацкага раёна, ААТ «Веранькі-Агра» Пастаўскага раёна, ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс», УКСП «Рыдамльскі», ААТ «Зорны Агра» (Талачынскага раёна); 14 фактаў разукамплектавання транспартных сродкаў (ААТ «Ушацкі райаграсэрвіс» Ушацкага раёна, ЗАТ «АСБ-Агра Новатар», «Палітаддзелец-Агра», КСУПУП «ДраздыАгра» Бешанковіцкага раёна, ПУПКС «Юбілейны» Мёрскага раёна, ААТ «Праземелле-Агра», КУСХП «Чашніцкае», ААТ «Іванскі-Агра» Чашніцкага раёна, КУСХП «Эксперыментальная база Тулава» Віцебскага раёна, СПК «Андроны», КУСП «Дунілавічы-Агра», ААТ «Блакітныя азёры-Агра» Пастаўскага раёна, УП «Талачынская Навінка», УП «Племзавод «Рэканструктар» Талачынскага раёна); 1 факт узгарання трактара КУСХП «Вымна» Віцебскага раёна, факт рэалізацыі трактара ААТ «Чэрэсы» Мёрскага раёна.

Пракурорскімі правяраннямі, праведзенымі ў парадку кантролю ў цяперашні час, устаноўлена, што  па-ранейшаму не ва ўсіх сельгасарганізацыях забяспечана захаванасць тэхнікі. Нярэдка здзяйсненню правапарушэнняў у сельскагаспадарчай галіне спрыяюць бязгаспадарнасць, халатнае стаўленне да выканання працоўных абавязкаў работнікаў гаспадаркі. Кіраўніцтвам і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў не прымаюцца дастатковыя меры па забеспячэнні захаванасці маёмасці, дапускаецца нерацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і працоўных рэсурсаў.

Так, устаноўлены факты ўтойвання псавання тэхнікі. У прыватнасці ў ААТ «Нурава» Верхнядзвінскага раёна супрацоўнікамі пракуратуры выяўлены трактар  К-744 Р-1 са слядамі ўзгарання. Аварыя дакументальна не афармлялася, рамонт, альбо спісанне транспартнага сродку не праводзілася.  Пракурорам раёна 15.07.2016 арганізавана правядзенне праверкі ў парадку арт.174 УПК Рэспублікі Беларусь.

У ААТ «Чашніцкі райаграсэрвіс» выяўлены трактар «Беларус 320.4» са слядамі пашкоджання пярэдняй часткі, фар і задніх габарытных агнёў. Кіраўніку гаспадаркі ўнесена адпаведнае прадстаўленне з патрабаваннем прыцягнуць вінаватых да матэрыяльнай адказнасці, якое знаходзіцца на разглядзе.

Пракуратурай Расонскага раёна выяўлены факт эксплуатацыіКУП «Селяўшчына» трактар МТЗ, раней які належаў КУСХП «Сокал», без дакументальнага афармлення. Па патрабаванні пракуратуры раёна трактар прыняты на ўлік належным чынам.

Таксама ў ААТ «Россонскі аграсэрвіс» і КУП «Селяўшчына» названага раёна выяўлена 2 спісаных трактары, вузлы і дэталі якіх, прыдатныя да эксплуатацыі, на ўлік не ставіліся і на склад не здаваліся.

У ААТ «Лепельаграсэрвіс» да цяперашняга часу не пастаўлена на ўлік і не зарэгістравана тэхніка, перададзеная на баланс 01.05.2016 з ліквідаванага ААТ «Лепель-лён». Пры гэтым, 03.05.2016 з ААТ «Лепельаграсэрвіс» выдзелена створанае УП «Лепельчанка», якому, згодна з раздзельным балансам, перайшла частка сельгастэхнікі. На момант правядзення маніторынгу службовыя асобы гаспадарак не змаглі ўказаць, дзе знаходзяцца транспартныя сродкі. Лепельскім райсельгаспродам дапамога гаспадаркам па арганізацыі ўліку і рэгістрацыі транспартных сродкаў не аказвалася, кантроль не ажыццяўляецца.

У мэтах удасканалення кіравання гаспадарчымі таварыствамі, акцыі (долі ва ўстаўных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці раёнаў, райвыканкамамі ажыццяўляецца ўладальніцкі нагляд. Аднак на практыцы ўдзел прадстаўнікоў дзяржавы часцей за ўсё абмяжоўваецца працай на агульным сходзе ўдзельнікаў таварыства і назіральным савеце, дзе разглядаюцца пытанні аб прызначэнні дырэктара таварыства, прадастаўленні яму адпачынку, выплаце прэмій і іншыя пытанні, па якіх пазіцыя ўзгоднена з органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд.

Па выніках гэтай праверкі пракурорамі раёнаў падрыхтавана 11 прадстаўленняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб захаванасці уласнасці, 2 прадпісанні, прынесены 1 пратэст, 2 асобы афіцыйна папярэджаны, 2 асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Пракуратурай Віцебскай вобласці ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі, прычын і ўмоў ім спрыяючых.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Грыцкевіч.