Аб ролі пракурора ў грамадзянскім судаводстве

             

У адпаведнасці са арт. 23 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь нагляд за законнасцю і абгрунтаванасцю судовых пастаноў па грамадзянскіх справах, а таксама за выкананнем заканадаўства пры іх выкананні ажыццяўляецца Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь і падпарадкаванымі яму пракурорамі.

            Ажыццяўляючы сваю дзейнасць у дадзеным напрамку, пракуроры выкарыстоўваюць прадастаўленыя ім правы на зварот у суд з заявамі аб узбуджэнні грамадзянскіх спраў у інтарэсах дзяржавы, прадпрыемстваў і арганізацый, у абарону ахоўных законам працоўных, жыллёвых інтарэсаў грамадзян, на апратэставанне незаконных і неабгрунтаваных рашэнняў і вызначэнняў судоў па грамадзянскіх справах, праводзяць праверкі выканання заканадаўства пры іх выкананні.

У 2015 годзе пракуроры прынялі ўдзел у разглядзе 22% грамадзянскіх спраў, па пратэстах пракурораў у касацыйным парадку адменена 35 рашэнняў судоў, у парадку нагляду - 13 судовых пастаноў.

Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе спраў аб узнаўленні на працы, аб высяленні без прадастаўлення іншага жылога памяшкання, аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў, аб усынаўленні дзіцяці, аб вызваленні маёмасці ад арышту, накладзенага на выкананне пастаноў у інтарэсах дзяржавы, па справах, звязаных з абмежаваннем дзеяздольнасці грамадзян, па скаргах на дзеянні выбарчых камісій і інш. Пракурор, у адрозненнеад старон, выступае ў грамадзянскім працэсе не ў абарону сваіх інтарэсаў і правоў, а з мэтай ажыццяўлення нагляду за дакладным і няўхільным выкананнем законнасці ў сферы грамадзянска-прававых адносін, забяспечваючы тым самым абарону і ахову законных інтарэсаў дзяржавы, юрыдычных асоб і грамадзян.

            Органамі пракуратуры значная увага надаецца пытанням пакрыцця шкоды, прычыненай дзяржаве, юрыдычным асобам, грамадзянам. У 2015 годзе пракурорамі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці ў суды накіравана 2196 заяў аб узбуджэнні грамадзянскіх спраў, з іх 508 заяў у інтарэсах грамадзян, 417 заяў у інтарэсах дзяржавы, 1090 заяў у інтарэсах суб'ектаў гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці. Разгледжана 1792 пазовы, рашэннямі судоў задаволена 1786 пазоваў на суму 14 685 654 тысяч рублёў.

            Пракурорамі ў абавязковым парадку выстаўляюцца пазовы да службовых асоб, вінаватых у незаконным звальненні работнікаў, аб спагнанні сум, выплачаных за час вымучанага прагулу. Напрыклад, у мінулым годзе было выстаўлена 7 такіх пазоваў на агульную суму 17074 тысяч рублёў. Аб пакрыцці шкоды, звязанай з парушэннямі прыродаахоўнага заканадаўства, было выстаўлена 49 пазоваў на агульную суму 1362914 тысяч рублёў.

            Пракуратурай вобласці таксама выстаўляліся пазовы аб прызнанні несапраўднымі здзелак па адчужэнні маёмасці, здзейсненых з мэтай утойвання маёмасці, на якую магчыма звярнуць спагнанне у пакрыццё шкоды, прычыненай злачынствам.

            Напрыклад, прыгаворам суда Л. быў асуджаны за здзяйсненне дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінуў чалавек. На карысць сваяка загінулага, прызнанага пацярпелым паделу, быў спагнаны маральны ўрон. У перыяд следства, з'яўляючыся падазроным, Л. здійсніў адчужэнне нерухомай маёмасці на карысць сваіх сваякоў з мэтай пазбегнуць у далейшым арышту і рэалізацыі гэтай маёмасці на выкананне прыгавору суда. З мэтай абароны правоў пацярпелага па крымінальнай справе пракурорам выстаўлены іск аб прызнанні здзелкі несапраўднай.

Падобныя справы ўяўляюць асаблівую складанасць пры разглядзе ў судах, але менавіта па такіх справах можна меркаваць аб эфектыўнасці працы пракуратуры, прызванай забяспечыць законнасць, сацыяльную справядлівасць і абараніць інтарэсы дзяржавы і грамадзян.

Па пытаннях грамадзянска-судовага нагляду органамі пракуратуры вобласці разгледжана 258 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Звяртае на сябе ўвагу павелічэнне ў апошнія гады скаргаў грамадзян аб невыкананні судовых пастановаў па маёмасных спрэчках. Як паказваюць праверкі, невыкананне судовых рашэнняў, у асноўным, звязана з плацежаздольнасцю даўжнікоў, але маюць месца і парушэнні судовымі выканаўцамі дзеючага заканадаўства і цяганіна.

У мэтах спынення парушэнняў заканадаўства пры выкананні судовых і іншых пастановаў у адрас органаў прымусовага выканання ўнесена больш за 25 прадстаўленняў і іншых актаў пракурорскага рэагавання.

Эфектыўнасць нагляду ў грамадзянскім судаводстве ў значнай меры залежыць ад вопыту і прафесіяналізму пракурорскіх работнікаў, у сувязі з чым пракуратурай вобласці аказваецца практычная і метадычная дапамога на месцах, арганізуюцца семінары з удзелам вопытных суддзяў, праводзіцца

вытворчая практыка. Менавіта прафесіяналізм і ініцыятыўнасць пракурора дазваляюць найбольш поўна забяспечыць абарону правоў і ахоўных законам інтарэсаў дзяржавы, грамадства і чалавека, своечасова прыняць прадугледжаныя законам меры да ліквідацыі любых парушэнняў закона.

 

Начальнік аддзела па наглядзе за
адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах
старшы саветнік юстыцыі І.Н.Ціткова