Аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці за 9 месяцаў 2021 года
Паводле аператыўных даных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці за 9 месяцаў 2021 года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 11 чалавек (9 месяцаў 2020 года – 11) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымалі 59 чалавек (69). Такім чынам, за дадзены справаздачны перыяд адзначаецца зніжэнне на 10 выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм (зніжэнне на 15%)
За 9 месяцаў 2021 года ў арганізацыях Віцебскай вобласці, як і за аналагічны перыяд 2020 года, у ДТЗ загінула 3 чалавекі (што склала 27,3% ад агульнай колькасці загінулых. Колькасць цяжкіх вытворчых траўм, атрыманых у выніку ДТЗ за 9 месяцаў 2021 года ў параўнанні з 2020 годам істотна паменшылася з 10 чалавек да 5-ці, што ад агульнай колькасці цяжка траўміраваных склала 8,5%.
Варта таксама адзначыць, што за 9 месяцаў 2021 года, акрамя названых 11 смяротных няшчасных выпадкаў, якія знаходзяцца на ўліку, - 44 чалавекі памерла на вытворчасці ў выніку наяўнасці ў работніка захворвання (9 месяцаў 2020 – 42, 9 месяцаў 2019 года - 37, 2019 – 52, 2018 год – 57, 2017 год – 43, 2016 год – 41, 2015 - 32).
За 9 месяцаў 2021 года рост вытворчага траўматызму са смяротным зходам адзначаны ў арганізацыях Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска - 4 (9 месяцаў 2020 - 0) і адпаведна ў арганізацыях г. Віцебска – 5 (3), у арганізацыях Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Докшыцкага, Пастаўскага раёнаў – 1 (0). Пры гэтым колькасць смяротна траўміраваных за дадзены справаздачны перыяд захавалася на ўзроўні 2020 года ў арганізацыях Аршанскага раёна, Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска – 1 (1).
Рост няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўм у бягучым перыядзе 2021 года ў параўнанні з 9 месяцамі 2020 года адзначаны ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі: Докшыцкага, Лепельскага, Россонскага – 1 (0), у тым ліку ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі г. Наваполацка – 7 (4); Талачынскага раёна – 4 (2); адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска
– 4 (3), Першамайскага раёна г. Віцебска – 6 (5), Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў – 2 (1). На ўзроўні мінулага года захавалася колькасць няшчасных выпадкаў, якія пацягнулі атрыманне цяжкіх траўм у арганізацыях Полацкага раёна – 5 (9 месяцаў 2020 года - 5), Міёрскага, Пастаўскага раёнаў – 2 (2); Сенненскага, Браслаўскага раёнаў – 1 (1).За 9 месяцаў 2021 года зніжэнне смяротных няшчасных выпадкаў адзначаецца ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці з 6 да 4 выпадкаў, пры гэтым рост смяротнага траўматызму адзначаецца ў арганізацыях аховы здароўя - 1 (9 месяцаў 2020 года – 0). Няшчасны выпадак адбыўся ў выніку ДТЗ (наезд на пацярпелую здзейснены па прычыне парушэння ПДР з боку кіроўцы (старонняй асобай)). Варта адзначыць, што ў арганізацыях сельскай гаспадаркі колькасць выпадкаў смяротнага траўматызму захавалася на ўзроўні 2020 года – 3 выпадкі.
За дадзены справаздачны перыяд 2021 года колькасць загінулых на вытворчасці ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці ў параўнанні з 2020 годам знізілася з 6 няшчасных выпадкаў да 5.
За 9 месяцаў 2021 года адзначаецца зніжэнне колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях камунальнай формы уласнасці з 43 да 31 выпадку, у тым ліку ў арганізацыях сельскай гаспадаркі з 26 да 18. Разам з тым адзначаецца рост колькасці няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю і якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях архітэктуры і будаўніцтва з 3 да 7 выпадкаў, харчовай і лёгкай прамысловасці з 0 да 1.
За ўказаны перыяд 2021 года колькасць выпадкаў смяротнага вытворчага траўматызму ў арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці павялічылася ў параўнанні з 2020 годам з 1 да 2 выпадкаў, гэта ў арганізацыях Міністэрства транспарту і Белкаапсаюза.
У дадзеным справаздачным перыядзе адзначаецца рост колькасці няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх траўм у арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці (з 10 выпадкаў да 14), пры гэтым рост такіх выпадкаў адзначаны ў арганізацыях, падпарадкаваных канцэрну «Белнафтахім» (з 2 да 4), Міністэрства лясной гаспадаркі (з 2 да3-х), Белегпрама – 1 (9 месяцаў 2020 - 0).
У арганізацыях Мінтраса і іншых дзяржаўных органаў колькасць цяжка параненых захавалася на ўзроўні 2020 года (па 2 выпадкі), у арганізацыях НАН Беларусі па адным выпадку.
Варта адзначыць, што за дадзены справаздачны перыяд у параўнанні з 2020 годам паменшылася колькасць выпадкаў вытворчага траўматызму з работнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У арганізацыях вобласці за 9 месяцаў 2021 зарэгістраваны 1 вытворчы няшчасны выпадак са смяротным зыходам з работнікам, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і 4, якія пацягнулі атрыманне цяжкіх вытворчых траўм (аналагічны перыяд 2020 года - 3 смяротныя, якія пацягнулі цяжкія траўмы – 5).
Па выніках завершаных расследаванняў, якія адбыліся за 9 месяцаў 2021 года, устаноўлены наступныя характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў, колькасць якіх павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года або практычна захавалася на ранейшым высокім узроўні:
- невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы – 16% (15,6%);
- парушэнне пацярпелым працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы – 16% (17,4%);
- незадавольняючае ўтрыманне і недахопы ў арганізацыі працоўных месцаў – 6,7% (2,8%);
- парушэнне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі няспраўных машын, механізмаў, абсталявання, прыстасаванняў, інструмента і транспартных сродкаў – 5,3% (3,7%);
За студзень-верасень 2021 года дзяржаўнымі інспектарамі працы з агульнай колькасці праведзеных 242 наглядных мерапрыемстваў праведзена: 111 (72) абследаванняў, 65 (21) маніторынгаў, 49 выбарачных і 17 пазапланавых праверак. У ходзе гэтых мерапрыемстваў выяўлена і прадпісана (рэкамендавана) да ўстаранення 7878 (4518) парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
У арганізацыях па выніках наглядных мерапрыемстваў па ўказанні дзяржаўных інспектараў працы адхілена ад працы 414 работнікаў, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па ахове працы, не выкарыстоўваюць неабходныя сродкі
індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы, не прайшоўшых медыцынскі агляд у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам.На падставе матэрыялаў дзяржінспектараў працы прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 216 упаўнаважаных службовых асоб наймальніка, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
У ходзе ажыццяўлення названых прафілактычных мерапрыемстваў дзяржінспектарамі працы прыпынена работа 374 адзінак станкоў, машын і іншага абсталявання, 15 цэхаў (участкаў), 10 будаўнічых аб'ектаў.
За студзень-верасень 2021 года па выніках наглядных мерапрыемстваў, праведзеных у арганізацыях вобласці, а таксама з улікам інфармацый, якія паступілі ў адрас упраўлення аб наяўнасці прыкмет адміністрацыйных правапарушэнняў за парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 571 службовая асоба і 90 наймальнікаў (працадаўцаў, індывідуальных прадпрымальнікаў) на агульную суму 105,165 тыс. руб.
Акрамя таго, дзяржаўнымі інспектарамі працы за студзень-верасень 2021 года праведзена 65 спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Па выніках праведзеных спецыяльных расследаванняў выдадзена 50 прадпісанняў на устараненне 315 выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, у якіх указана на неабходнасць прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці 38 службовых асоб, якія дапусцілі парушэнне патрабаванняў дзеючага заканадаўства, адхілена ад працы 5 работнікаў, прыпынена работа 3-х адзінак абсталявання і аднаго участка.
Па фактах парушэння парадку правядзення расследаванняў няшчасных выпадкаў дзяржаўнымі інспектарамі працы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 18 службовых асоб на суму 5,355 тыс. руб.
Абагульненая інфармацыя па выніках працы на працягу 9 месяцаў 2021 года аператыўна накіроўвалася зацікаўленым, у тым ліку адпаведныя органы дзяржкіравання, гаррайвыканкамы і інш. (накіравана 715 інфармацый), у тым ліку ў органы пракуратуры (277 інфармацый) і 21 інфармацыя ў прафсаюзы.
Першы намеснік
начальніка ўпраўлення С.В. Ануфрыеў