Аб стане работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Пытанням ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама стану работы са зваротамі ў органах пракуратуры вобласці было прысвечана пасяджэнне калегіі пракуратуры вобласці, якое прайшло 30.11.2017.

Як было адзначана на нарадзе, органамі пракуратуры вобласці надаецца пастаянная ўвага павышэнню эфектыўнасці пракурорскага нагляду за выкананнем названага заканадаўства ва ўстановах і арганізацыях. У бягучым годзе такія праверкі праводзіліся ў органах прымусовага выканання, у сістэме аблспажыўсаюза, КУП «Віцебскаблдарбуд», у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, праваахоўных ведамствах, іншых арганізацыях.

Па фактах парушэння заканадаўства, валакіты і бюракратызму пракурорамі прымаліся прадугледжаныя законам меры, накіраваныя на аднаўленне парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян, вінаватыя асобы прыцягваліся да адказнасці. Аб стане законнасці ў сферы работы са зваротамі на падпарадкаваных арганізацыях інфармаваліся кіраўнікі мясцовых органаў улады.

У мэтах выканання важнай задачы органаў пракуратуры па забеспячэнні рэальнай абароны канстытуцыйных правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб калегіяй ад пракурораў запатрабавана і надалей ажыццяўляць пастаянны і патрабавальны нагляд за выкананнем названага заканадаўства.

Таксама пры вырашэнні канкрэтных зваротаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб ушчамленні правоў і свабод заяўнікаў, выкарыстоўваць наяўныя паўнамоцтвы для ўстаранення дапушчаных парушэнняў, прымаць рашэнні зыходзячы з максімальнага ўліку інтарэсаў грамадзян.

Намеснік начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры вобласці Святлана Зайцава