Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбары з'яўляюцца неад'емным атрыбутам сучаснай дзяржаўнасці. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць уладнымі паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і ў кім бачаць свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт.

Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на 26 студзеня 2025 г.

Дадатковае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачнецца 21 студзеня 2025 г. і будзе працягвацца на працягу пяці дзён.

Вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць устаноўлены Цэнтральнай выбарчай камісіяй не пазней
5 лютага 2025 г. У выпадку неабходнасці (не пазней 9 лютага 2025 г.) будзе праведзены другі тур галасавання.

У спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, уключаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць выбарчае права, што дасягнулі да дня або ў дзень выбараў 18 гадоў, зарэгістраваныя да моманту складання спісу па месцы жыхарства або па месцы знаходжання на тэрыторыі дадзенага ўчастка для галасавання. Грамадзяне, зарэгістраваныя па месцы знаходжання, уключаюцца ў спіс толькі на ўчастку для галасавання па месцы знаходжання.

Грамадзянін, які мае права удзельнічаць у выбарах, можа быць уключаны ў спіс толькі на адным участку для галасавання.

         Разам з тым, рэалізацыя грамадзянамі сваіх грамадзянскіх правоў павінна ажыццяўляцца ў строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

   Выбарчым кодэксам устаноўлена, што кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.

Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку ўчастковай камісіяй на падставе спісу грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, пасля прад'яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь) або іншага дакумента, які вызначаецца Цэнтральнай камісіяй. Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык распісваецца ў адпаведнай графе указанага спісу.

Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне або пакоі для

тайного галасавання. Пры запаўненні бюлетэня забараняецца прысутнасць каго б то ні было, акрамя галасуючага.

Выбаршчык, які не мае магчымасці самастойна запоўніць бюлетэнь, мае права запрасіць у кабину або пакой для тайнага галасавання іншую асобу па сваім меркаванні, акрамя членаў участковай і вышэйстаячых камісій, кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, іх давераных асоб.

Пры галасаванні на выбарах выбаршчык ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радкі "Супраць усіх кандыдатаў".

Калі ў бюлетэнь унесена прозвішча толькі аднаго кандыдата, то пры галасаванні за кандыдата выбаршчык ставіць любы знак у квадраце пад словам "за", а пры галасаванні супраць кандыдата ставіць любы знак у квадраце пад словам "супраць".

Запоўнены бюлетэнь выбаршчык, удзельнік рэферэндуму апускае ў скрыню для галасавання.

Забараняецца выносіць выдадзены бюлетэнь за межы памяшкання для галасавання, а таксама ажыццяўляць фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня.