Аб эфектыўнасці дзейнасці саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку
Найважнейшую ролю ва ажыццяўленні прафілактыкі на адпаведнай тэрыторыі адыгрываюць саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (саветы ГПАП), агульнае кіраўніцтва дзейнасцю якіх ажыццяўляецца адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Як паказваюць вынікі праводжаных праверак і аналіз практыкі пракурорскага нагляду, пытанне эфектыўнасці дзейнасці названага суб'екта прафілактыкі з'яўляецца праблемным з прычыны таго, што ў большасці выпадкаў саветы ГПАП выбіраюць у якасці асноўнай функцыі прафілактычную гутарку з асобамі, што выклікаюцца і разглядаюцца на пасяджэннях, а паўнамоцтвы ў частцы разгляду пытанняў стану законнасці і правапарадку і прыняцця мер па паляпшэнні становішча на падведамаснай тэрыторыі выкарыстоўваюцца імі не ў поўнай меры.
У шэрагу выпадкаў саветы ГПАП не надаюць належнай увагі пытанням распрацоўкі канкрэтных мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў, планы працы саветаў на бягучы год цалкам дубліруюць планы працы за мінулы перыяд, нямала выклікае нараканні парадак правядзення індывідуальнай прафілактычнай працы з асобамі, выкліканымі на пасяджэнні савета.
З мэтай выяўлення і ўстаранення такіх недахопаў у працы, а таксама непасрэдна правядзення прафілактычных гутарак з асобамі, чые супрацьпраўныя паводзіны заслугоўваюць увагі, пракуратурай вобласці прымаецца актыўны ўдзел у правядзенні пасяджэнняў саветаў у рэгіёнах.
Да прыкладу, 13.02.2019 прыняты ўдзел у пасяджэнні савета ГПАП Задубровіцкага сельскага выканаўчага камітэта, паколькі на тэрыторыі гэтага сельсавета жыхаром в.Слабада Паўлавым В.А. у пачатку года здзейснена забойства дзвюх пенсіянерак, якія таксама пражывалі на дадзенай тэрыторыі.
Акрамя таго, з удзелам пракурорскіх работнікаў абласной пракуратуры на пасяджэннях усіх сельсаветаў Расонскага раёна ў лютым 2019 г. праведзены пазапланавыя пасяджэнні саветаў ГПАП, на якіх разгледжаны асобы, чые паводзіны патрабуюць прафілактычнага уздзеяння, а таксама вывучаны парадак і арганізацыя працы саветаў.
Старшы памочнік пракурора вобласці Н.Калпакова.