Аб выкананні заканадаўства і рабоце дзяржаўных органаў у сферы процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму

На працягу мінулага года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці патэнцыйных пагроз нацыянальнай бяспецы не ўзнікала, тэрарыстычных праяўленняў не мелася, але выяўляліся асобныя факты праяўлення экстрэмізму, якія былі своечасова спынены.

Органамі дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў пастаянна праводзіўся маніторынг публікацый у СМІ ва ўзаемадзеянні з Віцебскай абласной экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму.

Выяўлена 5 інфармацыйных матэрыялаў дэструктыўнага характару ў сетцы Інтэрнэт, праводзіўся пастаянны маніторынг публікацый у сродках масавай інфармацыі, блакіраваліся сайты, якія змяшчаюць інфармацыю аб спосабах вырабу самаробных выбуховых прылад. 

Па заявах УКДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці рашэннямі суда Кастрычніцкага раёна г.Віцебска прызнаны экстрэмісцкімі 2 інфармацыйных матэрыялы, размешчаныя ў сетцы Інтэрнэт, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці  і якія змяшчалі заклікі да дзеянняў, што замахваюцца на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь.  Дадзеныя матэрыялы ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, доступ да іх заблакіраваны.

УКДБ па вобласці на працягу мінулага года аб'яўлены афіцыйныя папярэджанні некалькім жыхарам вобласці  аб недапушчальнасці здзяйснення дзеянняў, прадугледжаных арт.130, арт.295 і арт.361-3 КК Рэспублікі Беларусь, 2 чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.17.10. КоАП Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікамі 7-га упраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць 5 асоб - жыхароў г.Віцебска, г.Наваполацка і г.Полацка, якія прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь за распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. 

Супрацоўнікамі гэтага ўпраўлення таксама выяўлены  факты публічнага распаўсюджвання нацысцкай сімволікі, за што 7 чалавек судом прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Пракурорам вобласці ў Віцебскі аблвыканкам накіравана

інфармацыя з прапановамі аб удасканаленні работы органаў выканаўчай улады і праваахоўных структур па забеспячэнні абароненасці ад экстрэмісцкіх праяў як крытычна важных аб'ектаў, так і іншых месцаў масавага штодзённага знаходжання грамадзян.

Па даручэнні пракуратуры вобласці пракурорамі г.Віцебска, г.Наваполацка, Гарадоцкага, Аршанскага і Полацкага раёнаў сумесна з органамі ўнутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі праведзена праверка забеспячэння абароненасці ад патэнцыйных праяў экстрэмізму і тэрарызму крытычна важных аб'ектаў, па выніках якой у Віцебскую абласную камісію па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам накіравана адпаведная інфармацыя для выкарыстання ў адпаведнасці з паўнамоцтвамі дадзенай камісіі. Пракурорам г.Віцебска і г.Полацка ўнесены прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Органамі ўнутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі вобласці праводзілася пастаянная аператыўна-вышуковая работа па прадухіленні праяў экстрэмізму і іншых правапарушэнняў, якія ствараюць пагрозу дзяржаўнай бяспецы краіны, у прыватнасці - па супрацьдзеянні незаконнаму абароту зброі і боепрыпасаў, нелегальнай міграцыі.

Меры прафілактычнага характару па выніках АРД і іншай работы прымаліся органамі дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў у неабходных аб'ёмах і своечасова, што дазволіла спыніць або прадухіліць правапарушэнні і злачынствы.

У грамадзян па адмоўных матывах анулявана звыш 150 дазволаў на права захоўвання грамадзянскай зброі, канфіскавана больш за 240 адзінак незарэгістраванай зброі і звыш 440 адзінак, якія стаяць на ўліку, а таксама больш за 28 тысяч адзінак боепрыпасаў. Па фактах незаконнага захоўвання зброі і боепрыпасаў узбуджана звыш 150 крымінальных спраў.

Сапёрна-піратэхнічнымі падраздзяленнямі ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь па інфармацыі органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі на тэрыторыі вобласці сістэматычна выяўляліся і знішчаліся боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

У мэтах супрацьдзеяння незаконнай міграцыі,

забеспячэння парадку знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі вобласці органамі ўнутраных спраў ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, у тым ліку – органамі дзяржаўнай бяспекі і пагранічнай службы, праводзіўся комплекс адпаведных мерапрыемстваў.

  За парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь у дачыненні да 49 замежных грамадзян узбуджаны крымінальныя справы па арт.371-2 КК Рэспублікі Беларусь, больш за 2000 замежных грамадзян, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь  або незаконна знаходзяцца на тэрыторыі краіны, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, тэрытарыяльнымі АУС праведзена  значная работа па недапушчэнні ўезду замежных грамадзян з краін, неспрыяльных у міграцыйным дачыненні, мэтай якіх з'яўляецца выкарыстанне нашай краіны для незаконнага пранікнення  ў  краіны Еўрасаюза.

Сумесна з зацікаўленымі ведамствамі і службамі прымаліся  меры па ўсебаковай абароне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь пры ажыццяўленні спрошчанага парадку малога памежнага руху.

Падчас правядзення ў 2017 годзе  грамадска-палітычных, культурна-масавых, забаўляльных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў  парушэнняў грамадскага парадку, праяў экстрэмізму не зарэгістравана, забяспечаны належны правапарадак.  Асаблівая ўвага надавалася прафілактычнай рабоце з футбольнымі і хакейнымі заўзятарамі («фанатамі»).

У цэлым, сацыяльна-эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя ў вобласці была стабільнай.

УКДБ па вобласці сумесна з УУС Віцебскага аблвыканкама выяўлена дэструктыўная Інтэрнэт-група «Сіні кіт» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», якая прапагандавала суіцыдальныя ідэі сярод моладзі. Прыняты адпаведныя прафілактычныя меры сумесна з Віцебскім аблвыканкамам.

Забеспячэнню бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і ў іншых выпадках спрыяла ўкараненне сістэм відэаназірання. Прымаемыя меры па стварэнні сістэмы відэаназірання дазволілі павысіць эфектыўнасць праводзімых аператыўна-вышуковых і прафілактычныхмероприяцстваў. З выкарыстаннем сістэмы відэаназірання органамі ўнутраных спраў вобласці ў 2017 годзе раскрыта 202 злачынствы.

Падраздзяленнямі АУС і дзяржаўнай бяспекі прымаліся меры да выяўлення асоб, якія здзяйснялі ілжывыя ананімныя званкі аб «мініраванні» аб'ектаў. У мінулым годзе па арт.340 КК Рэспублікі Беларусь да крымінальнай адказнасці прыцягнута 4 чалавекі. У той жа час экстрэмісцкіх матываў іх здзяйснення ў вінаватых асоб у ходзе расследавання і судовага разгляду спраў дадзенай катэгорыі не ўстаноўлена.

Супрацоўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў выяўлены і прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт.361-3 КК Рэспублікі Беларусь два жыхары Віцебскай вобласці, якія прымалі ўдзел у ваенным канфлікце ва Украіне на баку ўзброеных сіл «ДНР».

Надзвычайных сітуацый, якія ствараюць небяспеку для насельніцтва, у мінулым годзе не зафіксавана.

У цэлым, праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі ў вобласці праводзяцца належныя арганізацыйна-практычныя і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне праяў экстрэмізму і тэрарызму, у выніку якіх такіх у вобласці не дапушчана.

Старшы памочнік пракурора
Віцебскай вобласці па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
аб дзяржаўнай бяспецы Уладзімір Белавус.