Аб выкананні заканадаўства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб

Захаванне паднадзорнымі прадпрыемствамі заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Віцебскай транспартнай пракуратурай у бягучым перыядзе 2018 года вывучалася падчас ажыццяўлення нагляднай дзейнасці.

За 11 месяцаў 2018 года ў пракуратуру паступіла 63 пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Па выніках разгляду зваротаў прыняты неабходныя і дастатковыя меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў заканадаўства, аднаўленні парушаных правоў грамадзян.

Накіравана на вырашэнне ў іншыя арганізацыі 21 зварот, так як яны не адносіліся да кампетэнцыі пракуратуры. Пры накіраванні зваротаў для разгляду па сутнасці ў іншыя органы, з мэтай выключэння паўторных зваротаў, ва ўсіх неабходных выпадках іх разгляд браўся пракурорам на кантроль.

Як правіла, грамадзяне звяртаюцца са скаргамі на дзеянні і рашэнні органаў дазнання і папярэдняга следства, а таксама па пытаннях, якія тычацца працоўнага, адміністрацыйнага і мытнага заканадаўства.

Юрыдычныя асобы часцей за ўсё звяртаюцца ў пракуратуру з хадайніцтвамі аб аказанні ім садзейнічання ва ўзысканні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці.

У выпадку адхілення зваротаў заяўнікам накіроўваюцца аргументаваныя, матываваныя адказы са спасылкай на адпаведныя нарматыўныя прававыя акты і ўказаннем на тое, па якой прычыне довады заяўнікаў прызнаны неабгрунтаванымі, растлумачаны парадак абскарджавання.

Прыём грамадзян у пракуратуры аператыўнымі работнікамі праводзіцца згодна з наяўным графікам прыёму грамадзян.

За 11 месяцаў бягучага года на асабістым прыёме прыняты 81 грамадзянін.

Фактаў сур'ёзных парушэнняў, дапушчаных службовымі асобамі паднадзорных прадпрыемстваў транспарту, у галіне выканання заканадаўства аб зваротах не мелася.

Разам з тым, 20.06.2018 у Аршанскую дыстанцыю грамадзянскіх збудаванняў паступіў пісьмовы зварот жыльцоў інтэрната па пытанні паступлення ў іх кватэры гарачай вады ненадлежнай тэмпературы.

Фактычна калектыўны зварот дыстанцыяй разгледжаны не быў, так як выкладзеныя ў звароце довады

не былі правераны, з прычыны чаго транспартнай пракуратурай кіраўніку дыстанцыі было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Па выніках разгляду прадпісання, усе довады, выкладзеныя ў звароце, былі правераны, заяўнікам дадзены належны адказ.