Аб выніках работы па барацьбе з карупцыяй у Віцебскай вобласці за 9 месяцаў 2016 г.
Так, у адпаведнасці з дзеючым Парадкам фарміравання звестак аб карупцыйных злачынствах, у Віцебскай вобласці за 9 месяцаў 2016 г. улічана 148 карупцыйных злачынстваў, што на 22,3% больш чым у аналагічным перыядзе 2015 года, калі было ўлічана 121 злачынства дадзенай катэгорыі.
У структуры карупцыйнай злачыннасці па-ранейшаму пераважаюць факты хабарніцтва (арт. 430-432 КК Рэспублікі Беларусь) і крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь).
Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 106 асоб (9 месяцаў 2015 г. – 59), у дачыненні да якіх пастаноўлены прыгаворы суда, што ўступілі ў законную сілу, альбо вынесены рашэнні аб спыненні спраў па нерэабілітуючых падставах.
Так, за здзяйсненне крадзяжоў асуджаны дырэктары УКП «Наваполацкбыт», ЧУПТП «Барс-Аўта-Лайн», ААТ «Рудакова», КУСХП «Зялёнка», турысцка-аздараўленчага ЧУДП «Браслаўскія азёры», вучэбна-спартыўнага ўстановы «Віцебская дзяржаўная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1», ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс».
Прызнаны вінаватымі ў атрыманні хабараў намеснік начальніка Глыбоцкага аддзялення – начальнік Пастаўскага раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга», інжынер ДС № 51 АП № 3 г. Оршы, галоўны інжынер ВАУП «Аўтасэрвісу і гандлю», выкладчык УА «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
Напрыклад, судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска да 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады на 5 гадоў асуджаны галоўны інжынер ВАУП «Аўтасэрвісу і гандлю» Мельцын Л.В., які неаднаразова прымаў ад грамадзян грашовыя сродкі ў якасці хабараў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб праходжанні аўтатранспартнымі сродкамі дзяржаўнага тэхнічнага агляду.
Паотраслях і сферах дзейнасці найбольшую колькасць карупцыйных преступленияў у аналізуемым перыядзе зарэгістравана ў сферы гандлю - 29 карупцыйных преступленияў, на транспарце – 28 преступления, у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці - 17 преступленияў. У сферы дзяржаўнага кіравання здійснена 8 преступленияў аналізуемай катэгорыі, супрацоўнікамі праваахоўных органаў здійснена 5 преступленияў.
Найбольшую колькасць преступленияў карупцыйнай накіраванасці зарэгістравана ў г. Віцебску (38).
Па ўлічаных у вобласці карупцыйных преступлениях устаноўлена матэрыяльная шкода на агульную суму 661 414 рубля (звесткі прыводзяцца ў деноминированных рублях), з якіх пакрыта 423 757 рубля (або 64%). Акрамя таго па справах накладзены арышт на маёмасць на агульную суму 2 293 304 рублёў.
Вынікі нагляднай дзейнасці органаў пракуратуры вобласці сведчаць, што на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці маюць месца і іншыя, не цягнуць крымінальную адказнасць, парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства.
Асноўным матывам да здзяйснення карупцыйных правапарушэнняў застаецца імкненне службовых асоб да асабістага узбагачэння, незаконнага атрымання матэрыяльных каштоўнасцей. Нярэдка гэта выклікана жаданнем схаваць недахопы і ўпушчэнні ў працы, пазбегнуць матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці, стварыць бачнасць эканамічнага дабрабыту, выканаць даведзеныя паказчыкі ў працы. Шмат у чым карупцыйным праявам спрыяе і нізкі узровень працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў шэрагу арганізацый, адсутнасць належнай сістэмы кантролю іх кіраўнікоў за службовай дзейнасцю падпарадкаваных супрацоўнікаў.
Органамі пракуратуры вобласці праведзена больш за 100 праверак па пытаннях выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Па іх выніках унесена больш за 330 актаў нагляду, узбуджана 9 крымінальных спраў. Па патрабаванні пракурораў за парушэнні заканадаўства, накіраванага на процідзеянне карупцыі, 237 службовых асоб прыцягнута да розных відаў адказнасці.
У ходзе пракурорскіх праверак выяўляліся парушэнні
парадку ажыццяўлення фінансавага кантролю за асобамі, абавязанымі дэклараваць свае даходы і маёмасць, а таксама кантролю за выкананнем прававых забаронаў, устаноўленых у мэтах размежавання службовых (працоўных) абавязкаў і асабістых, групавых (іншых пазаслужбовых) інтарэсаў дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб. Маюць месца парушэнні парадку правядзення працэдур закупак за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў прадпрыемстваў са значнай доляй дзяржавы ва ўстаўных фондах.
Да прыкладу, устаноўлена, што аддзелам адукацыі, спорту і турызму аднаго з райвыканкамаў пры заключэнні шэрагу дамоваў на бягучы рамонт будынкаў і памяшканняў дзіцячага аздараўленчага лагера прадмет закупкі быў неабгрунтавана падзелены, што дазволіла не праводзіць канкурэнтную працэдуру закупак. Па выніках праверкі старшыні райвыканкама пракурорам раёна накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб закупках. Падрыхтавана пісьмовае даручэнне адпаведнаму органу аб узбуджэнні адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Выяўляліся пракурорамі і парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб абмежаванні па сумеснай службе ў дзяржаўных органах блізкіх сваякоў, а таксама палажэнняў, накіраваных на прадухіленне (урегуляванне) канфлікту інтарэсаў.
Нагадаем, што часткай 1 арт.18 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 «Аб барацьбе з карупцыяй» (дзеіць з 24.01.2016) прадугледжана забарона сумеснай службы дзяржаўных служачых, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, блізкімі сваякамі або сваякамі па шлюбе, калі іх служба звязана з непасрэднай падпарадкаванасцю або падкантрольнасцю аднаго з іх другому.
У адпаведнасці з арт.1 названага нарматыўнага акта канфлікт інтарэсаў – сітуацыя, пры якой асабістыя інтарэсы дзяржаўнай службовай асобы, яе мужа (жонкі), блізкіх сваякоў або сваякоў па шлюбе ўплываюць або могуць уплываць на належнае выкананне дзяржаўнай службовай асобай сваіх службовых (працоўных) абавязкаў пры прыняцці ёю рашэння або ўдзеле ў
прыняцці рашэння або здзяйсненні іншых дзеянняў па службе (рабоце).Згодна з арт. 21 названага Закона дзяржаўная службовая асоба абавязана ў пісьмовай форме паведаміць свайму кіраўніку, у непасрэдным падпарадкаванні якога яна знаходзіцца, аб узнікненні канфлікту інтарэсаў або магчымасці яго ўзнікнення, як толькі ёй стане пра гэта вядома, і мае права ў пісьмовай форме заявіць адвод ад прыняцця рашэння, удзелу ў прыняцці рашэння або здзяйсненні іншых дзеянняў па службе (рабоце), якія выклікаюць або могуць выклікаць узнікненне канфлікту інтарэсаў. Кіраўнік можа не прыняць заяўлены дзяржаўнай службовай асобай адвод і ў пісьмовай форме абавязаць дзяржаўную службовую асобу здзейсніць адпаведныя дзеянні па службе (рабоце).
Па прадпісанні пракуратуры Віцебскай вобласці з прычыны выяўленага канфлікту інтарэсаў вызвана са займанай пасады дзяржаўная службовая асоба аднаго з абласных кантралюючых органаў.
Падставай да таго паслужыла тое, што кіраўнік структурнага падраздзялення і яе падначаленая з'яўляліся роднымі сёстрамі (з рознымі прозвішчамі). Разам з тым мер, прадугледжаных вышэйпрыведзенымі палажэннямі антыкарупцыйнага заканадаўства, імі, а таксама кіраўніком кантралюючага органа своечасова прынята не было.
Спыняюць пракуроры Віцебшчыны і факты парушэння парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
Да прыкладу, пракурорам Шумілінскага раёна ў жніўні бягучага года былі апратэставаны загады аднаго з прадпрыемстваў, а таксама рашэнне мясцовага райвыканкама, на падставе якіх спачатку ў трохпакаёвую кватэру, якая належыць камунальнаму прадпрыемству, незаконна засялілі грамадзяніна А., а ў далейшым - дазволілі яму выкупіць дадзеную кватэру. Па выніках праверкі пракурорам узбуджана крымінальная справа, ацэнка дзеянням службовых асоб будзе дадзена ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
Аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці
па барацьбе з карупцыяй і
арганізаванай злачыннасцю