Аб зменах у заканадаўстве па рабоце са зваротамі
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2022 № 877 унесены змены ў Пералік арганізацый, у якіх вядзецца КНІГА ЗАЎВАГ І ПРАПАНОВАЎ. У сувязі з гэтым яшчэ раз звяртаю ўвагу заяўнікаў, што з 02.01.2023 у органах пракуратуры спынена вядзенне раней выдадзеных кніг заўваг і прапановаў.
Таксама з 02.01.2023 электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку ў органы пракуратуры, праз ДЗЯРЖАЎНУЮ ЯДЗІНУЮ (ІНТЭГРАВАНУЮ) РЭСПУБЛІКАНСКУЮ ІНФАРМАЦЫЙНУЮ СІСТЭМУ ЎЛІКУ І АПРАЦОЎКІ ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН І ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ (//обращения.бел).
У сувязі з гэтым у выпадку накіравання заяўнікам электроннага звароту па іншых каналах электроннай сувязі (па-за названай сістэмай), такія звароты не падлягаюць рэгістрацыі і разгляду.
У артыкуле 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) цяпер замацавана, што ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ – гэта зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да электронных зваротаў, утрымліваюцца ў арт.25 Закона. Яшчэ раз хочацца нагадаць, што да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў.
Пры невыкананні ўстаноўленых для электронных зваротаў патрабаванняў яны могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці.
Таксама яшчэ раз хочацца звярнуць увагу заяўнікаў на тое, што падача электронных зваротаў прадугледжана толькі ў рамках названага Закона. А спецыфіка органаў пракуратуры такая, што тут разглядаюцца звароты і ў межах іншага заканадаўства (грамадзянскага, грамадзянскага працэсуальнага, гаспадарчага працэсуальнага, крымінальна-працэсуальнага, заканадаўства,
вызначальнага парадак адміністрацыйнага працэсу), на які сферу дзеяння Закона не распаўсюджваецца (ч. 2 Закона). У такіх выпадках па пытанні абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў грамадзяне і юрыдычныя асобы павінны падаваць у органы пракуратуры пісьмовыя звароты.Яшчэ заяўнікам варта памятаць, што адказы (паведамленні) на электронныя звароты таксама накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных ч. 25 вышэйназванага Закона, калі даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні), - калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
Па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў неабходна звяртацца па кантактных тэлефонах, пазначаных на сайце https://обращения.бел. Разгляд праблемных пытанняў функцыянавання сістэмы знаходзіцца на кантролі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Намеснік начальніка арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці С.Л. Зайцава