Аб адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення
Аўтамабіль увайшоў у жыццё грамадзян як звычайная, штодзённая рэч. Аднак уладальнікі часам забываюць, што ён з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі і патрабуе адказнага і ўважлівага стаўлення пры кіраванні. Асаблівую небяспеку транспартны сродак уяўляе, калі кіруе ім асоба, якая знаходзіцца ў стане ап'янэння.
Найбольшую актуальнасць дадзеныя пытанні набываюць у перыяд святочных і выхадных дзён.
У сувязі з гэтым трэба памятаць наступнае.
Адміністрацыйная адказнасць за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янэння, а таксама за перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе альбо адмову ад праходжання праверкі (асведчавання) прадугледжана арт.18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь. Указаныя дзеянні, здзейсненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць за сабой крымінальную адказнасць, прадугледжаную арт.317-1 КК Рэспублікі Беларусь.
Парадак правядзення асведчавання асобы на прадмет выяўлення стану алкагольнага ап'янэння і (або) стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, вызначаны адпаведным Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №497 ад 14.04.2011 (у рэдакцыі ад 27.07.2020).
Указанае Палажэнне разам з нормамі ПАП КоАП, КПК Рэспублікі Беларусь, у межах якіх праводзіцца асведчаванне, дэталёва рэгламентуе дзеянні службовых асоб органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, следчага, асобы, якая праводзіць дазнанне, (далей – службовая асоба) а таксама ўрача, іншага спецыяліста пры правядзенні асведчавання.
У адпаведнасці з вышэйназваным Палажэннем месца правядзення асведчавання, неабходнасць выкарыстання пры яго правядзенні сродкаў вымярэння і (або) экспрэс-тэстаў, а таксама ўдзелу ўрача або іншага спецыяліста вызначае службовая асоба.
У мэтах павышэння аб'ектыўнасці асведчавання Палажэннем устаноўлены выпадкі, калі пры яго правядзенні з удзелам урача або іншага спецыяліста атрыманне біялагічных узораў і іх лабараторнае
даследаванне з'яўляецца абавязковым:пры асведванні фізічных асоб на прадмет выяўлення стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
пры станоўчым выніку экспрэс-тэстаў;
пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі ад 0,2 да 0,45 праміле ў адной з праведзеных проб;
пры наяўнасці ў адной пробе, праведзенай з выкарыстаннем сродку вымярэння, абсалютнага этылавага спірту ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі 0,3 і больш праміле, а ў іншай пробе - у канцэнтрацыі 0,3 і менш праміле;
пры асведванні ўдзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінулі і (або) пацярпелі людзі.
У астатніх выпадках неабходнасць адбору біялагічных узораў для правядзення іх лабараторнага даследавання вызначаецца ўрачом, які прымае ўдзел у асведванні.
У тых выпадках, калі пры правядзенні пробы з выкарыстаннем сродку вымярэння канцэнтрацыя абсалютнага этылавага спірту ў выдыханым паветры складае менш за 1,0 праміле, а таксама, калі асобай пры правядзенні пробы перапынены выдых, у абавязковым парадку праз 5 - 10 хвілін пасля правядзення першай пробы праводзіцца паўторная проба з выкарыстаннем сродку вымярэння.
Адмовай ад праходжання ва ўстаноўленым парадку асведвання з'яўляецца выказаная ў пісьмовай або вуснай форме нязгода асобы праходзіць ва ўстаноўленым парадку асведванне ў цэлым, а роўна адмова фізічнай асобы ад выканання ўказанняў службовай асобы (урача або іншага спецыяліста), якія тычацца асведвання.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Ірына Крукiўская