Аб удзеле ў міжнародным конкурсе
У адпаведнасці з арт.13 названай Канвенцыі кожная дзяржава-ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асоб і груп па-за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для паглыблення разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама пагроз, якія яна стварае.
У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явай Беларусь разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі штогод арганізуе правядзенне Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Арганізатарамі міжнароднага конкурсу выступаюць генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па процідзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.
Конкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 1 кастрычніка 2025 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.
Першы этап — паўфінал праводзіцца з 1 мая па 1 кастрычніка 2025 г. асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.
Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап — фінал, які пройдзе ў кастрычніку – лістападзе 2025 г. У яго ходзе Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы дадзенае падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).
Прымайце актыўны ўдзел ва ўказаным конкурсе і перамога не прымусіць сябе доўга чакаць.