Абвешчаны адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў (работ, мерапрыемстваў) для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама ў 2021 годзе
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт абвяшчае адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў (работ, мерапрыемстваў) для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2021 годзе.
Адкрыты конкурсны адбор і ведамасную навукова-тэхнічную экспертызу праектаў (работ, мерапрыемстваў), якія фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама, праводзіцца на падставе Інструкцыі аб парадку правядзення і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 (далей – Інструкцыя).
Крытэрыі адбору праектаў, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама:
- арганізацыя тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працаўніка, аналагічны сярэдняму ўзроўню дабаўленай вартасці на аднаго працаўніка па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці ў Еўрапейскім саюзе альбо перавышае гэты ўзровень;
- экспартная арыентаванасць інавацыйнага праекта (перавышэнне экспарту над імпартам);
- стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі.
Удзельнікамі адкрытага конкурснага адбору могуць з'яўляцца:
- арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці;
- навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх падпарадкавання;
- арганізацыі Рэспублікі Беларусь без ведамаснай падпарадкаванасці;
- іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі падатку на прыбытак у мясцовыя бюджэты на тэрыторыі Віцебскай вобласці,
Для ўдзелу ў адкрытым конкурсным
арганізацыі, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду, прадстаўляюць у гаррайвыканкамы (па месцы знаходжання юрыдычнай асобы) альбо ў органы кіравання аблвыканкама да 31 сакавіка 2020 года наступныя дакументы:
- заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы з абгрунтаваннем неабходнасці выдзялення сродкаў з інавацыйнага фонду, напрамкаў іх выкарыстання;
- бізнес-план праекта (для інавацыйных праектаў) або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне работы (для навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных работ);
- дакументы, якія пацвярджаюць навізну тэхналогіі і (або) прадукцыі для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі;
- іншыя дакументы і матэрыялы, звязаныя з выкананнем праектаў (работ, мерапрыемстваў).
Органы кіравання аблвыканкама, гаррайвыканкамы фарміруюць зводныя заяўкі на выкарыстанне сродкаў інавацыйнага фонду, складзеныя ў адпаведнасці з напрамкамі, пазначанымі ў пункце 7 Інструкцыі, і накіроўваюць іх да 10 красавіка 2020 г. у камітэт эканомікі аблвыканкама для разгляду камісіяй.