Аблсельгаспрэд: аграрыі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі азімага ячменю
Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, на ўчарашні дзень убрана 280 га (усяго гэтая культура займае 14 тыс. га), намалочана 850 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 30 ц/га.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам. Травы скашаны на 12 тыс. га (8 % запланаваных плошчаў). З пачатку корманарыхтоўкі на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 5,9 ц к. ед. Найлепшыя паказчыкі ў Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў – па 8 ц к. ед."Віцебскія весці"