Аблсельгаспрэд: масавую ўборку кукурузы Віцебская вобласць пачне на гэтым тыдні
Да ўборкі культуры прыступілі амаль усе раёны, за выключэннем Дубровенскага, Лепельскага, Полацкага, Ушацкага і Шаркаўшчынскага. Убрана першыя 1,8 тыс. га, або 2% плошчаў. Ураджайнасць зялёнай масы кукурузы складае 220,6 ц/га. Нарыхтавана 74,4 тыс. т кармавых адзінак, або 16,7 ц на ўмоўную галаву жывёлы.
У вобласці завяршаецца ўборачная кампанія. Ужо ўбрана 329,7 тыс. га збожжавых, або 93% да плана. Поўнасцю справіліся з жнівом аграрыі Пастаўскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Рубеж у 90% пераадолела большасць раёнаў. Менш за гэтую планкі ўбрана ва Ушацкім, Шумілінскім, Талачынскім і Сенненскім раёнах. Агульны намалот складае 1 млн 33 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,3 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць трымаецца ў Аршанскім (42,6 ц/га) і Віцебскім (40,5 ц/га) раёнах. Вышэй за 30 ц/га намалочваюць аграрыі дзевяці раёнаў.
Актактыўнымі тэмпамі прасоўваюцца і іншыя віды восеньскіх сельгасработ. Так, убрана палова плошчаў, або 16,8 тыс. га, яравога рапсу. Намалочана 22,5 тыс. т алеінасення пры сярэдняй ураджайнасці 13,4 ц/га. Завяршаецца трамбоўка лёну. Запрэсавана 20% плошчаў вытрамбаванага лёну сярэднім нумарам 0,85. Усе раёны ўключыліся ў сяўбу азімых збожжавых. Работы выкананы на плошчы 22,9 тыс. га, што складае 9% да плана.