Аблсельзбыт: на Віцебшчыне прагназуюць ураджай больш за мільён тон збожжа
Сёлета ў Віцебскай вобласці намячаецца сабраць больш за мільён тон збожжа. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кармавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Валерый Неразя.
У 2021-м у Віцебскай вобласці быў самы вялікі па рэгіёнах недабор ураджаю збожжа ў параўнанні з папярэднім сезонам. У сельгасарганізацыях сабралі толькі 742 тысячы тон – 75 працэнтаў да 2020 года. Як і ўсюды, негатыўна паўзла надвор'е. Але паўплывала і малая колькасць мінеральных угнаенняў: вясной – менш за траціну ад патрэбы. Пад цяперашні ўраджай восенню ўнеслі ўжо 71, вясной – 75 працэнтаў.
– Гэта стварыла перадумовы для павелічэння валавога збору, – адзначыў Валерый Неразя. – Спякота на ўраджаі негатыўна не адбілася. Таму намячаем сабраць больш за мільён тон збожжа.
"СБ"