Аблсельзбыт: пяць раёнаў Віцебскай вобласці выканалі дзяржзаказ па здачы збожжа
Больш чым на 90% выкананы план у Талачынскім, Міёрскім, Пастаўскім і Расонскім раёнах. Разброс выканання задання ў астатніх рэгіёнах вобласці складае ад 50% да 90%.
Значны ўплыў у апошнія дні на ход уборачнай кампаніі ў вобласці аказваюць праліўныя дажджы. За мінулыя суткі без істотных ападкаў абышлося толькі ў Віцебскім, Лепельскім і Сенненскім раёнах. Неспрыяльныя ўмовы надвор'я знізілі тэмп жніва па ўсім рэгіёне, дазволіўшы выйсці камбайнам у поле ў большасці выпадкаў толькі да сярэдзіны дня. У выніку на раніцу 26 жніўня ў вобласці ўбрана 296,7 тыс. га, або 84% да плана. Намалочана 938 тыс. т збожжа, што на 46 тыс. т больш за ўзровень мінулага года.
Сярэдняя ўраджайнасць складае 31,6 ц/га. Самы высокі ўраджай збіраюць аграрыі Аршанскага і Віцебскага раёнаў - 42,5 ц/га і 40 ц/га адпаведна. Пры гэтым у першым з іх намалот ужо перавысіў 100 тыс. т, а ў другім да значнага рубяжа засталося ўсяго 4 тыс. т.
Поўнасцю завяршылі ўборку збожжавых 40 гаспадарак вобласці. Сярод рэгіёнаў найбольш блізкі да завяршэння работ Пастаўскі раён, дзе ўбрана 99% плошчаў збожжавых. Калі дазволіць надвор'е, жніво тут завершаць сёння.