Аблсельсгаспрад: трапаванне лёну ў Віцебскай вобласці плануюць завяршыць да сярэдзіны жніўня
Сёлета ў вобласці трэба ўбраць 13,2 тыс. га лёну. Пасевы сканцэнтраваны ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Мёрскім, Пастаўскім і Талачынскім раёнах. На раніцу 4 жніўня вытрапана 43% плошчаў гэтай культуры, або 5,7 тыс. га. Больш за палову – у Дубровенскім, Лёзненскім і Аршанскім раёнах. Сярэдні тэмп уборкі складае 3% плошчаў у дзень. Запрэсавана 130 т ільнотрасты, намалочана 31 т ільнонасення. Цяпер актыўна вядзецца апрацоўка кошанай ільнотрасты.
"З улікам спрыяючага надвор'я цалкам справіцца з гэтым пластом работ плануецца да сярэдзіны месяца", - канстатавалі спецыялісты, адзначыўшы, што асноўныя сілы працаўнікоў вёскі рэгіёну цяпер накіраваны на ўборку збожжавых. Аграрыям удалося набраць нядрэнны тэмп. Убрана 77,5 тыс. га (20% плошчаў). Намалочана 258 тыс. т хлеба пры сярэдняй ураджайнасці 33,3 ц/га. У ліку лідараў жніва захоўваюць свае пазіцыі Чашніцкі, Мёрскі, Верхнядзвінскі і Пастаўскі раёны.